Падкатэгорыі
Структура цэнтралізаванай бібліятэчнай сістэмы (ЦБС)
Глыбоцкая цэнтралізаваная бібліятэчная сістэма (ЦБС) арганізавана ў 1977 г.
У Глыбоцкую ЦБС уваходзіць 25 бібліятэк, з іх 1 – ЦРБ, 1 гарпасялковая, 2 дзіцячыя, 5 бібліятэк-клубаў. (на 01.12.2024)
АДМІНІСТРАЦЫЯ
Дырэктар Спасібёнак Валянціна Цімафееўна Тэл./факс : (+375 02156) 3-61-60, e-mail:
намеснік дырэктара Дулінец Алена Канстанцінаўна Тэл.: 8 (02156) 3 61 75
інспектар па кадрах Тэл.: 8 (02156) 3 61 75
Распарадак працы:
Панядзелак - пятніца з 8.00 да 17.00
Абед з 13.00 да 14.00
Выхадныя дні - субота, нядзеля
Бібліятэкі-філіялы:
- Глыбоцкая цэнтральная раённая бібліятэка (ЦРБ)
- Глыбоцкая дзіцячая бібліятэка
- Падсвільская гарпасялковая бібліятэка аграгарадка “Падсвілле”
- Падсвільская дзіцячая бібліятэка, ф.№2
- Абрубская сельская бібліятэка-клуб аграгарадка “Абруб", ф. №40
- Азярэцкая бібліятэка-музей этнаграфіі аграгарадка “Азярцы”, ф. №13
- Бабічоўская сельская бібліятэка-клуб аграгарадка “Бабічы”, ф.№6
- Бортнікаўская сельская бібліятэка, ф.№ 19
- Запрудская сельская бібліятэка, філіял №8
- Вярхнянская сельская бібліятэка, ф. №26
- Галубіцкая сельская бібліятэка аграгарадка “Галубічы”, ф. №56
- Гатаўшчынская сельская бібліятэка-клуб, ф. №17
- Дзеркаўшчынская сельская бібліятэка аграгарадка “Карабы”, ф. №33
- Івесьская сельская бібліятэка, ф. №49
- Карабоўская сельская бібліятэка-клуб, ф. №35
- Ломашаўская сельская бібліятэка аграгарадка “Ломашы”, ф. №59
- Мнюцкая сельская бібліятэка аграгарадка “Мнюта”, ф. №23
- Марцэбылінская сельская бібліятэка аграгарадка “Марцыбыліна”,ф.№ 27
- Мацюкоўская сельская бібліятэка, ф. №25
- Празароцкая сельская бібліятэка аграгарадка “Празарокі”, Ф. № 44
- Прошкаўская сельская бібліятэка аграгарадка "Прошкава", ф. №46
- Псуеўская сельская бібліятэка аграгарадка “Псуя”, ф. №50
- Удзелаўская сельская бібліятэка аграгарадка “Удзела”, ф.№30
- Чарневіцкая сельская бібліятэка, ф. № 43
- Шунеўская сельская бібліятэка, Ф. №36унеўская сельская бібліятэка, Ф. №36
Бібліобус. Перасовачная бібліятэка
Абслугоўванне чытачоў па-за сценамі бібліятэкі мае даўнюю гісторыю. Пачыналася такая форма абслугоўвання ў далёкія паслеваенныя часы ў форме кніганошаства, затым -- праз арганізацыю пунктаў выдачы літаратуры. У 1977 годзе ў структуры Глыбоцкай раённай бібліятэкі з'явілася падраздзяленне -- персовачная бібліятэка, "перасоўка" і свой аўтатранспарт -- бібліобус.
Галоўнай задачай у рабоце перасовачнай бібліятэкі з'яўляецца абслугоўванне кнігай жыхароў аддаленых населеных пунктаў, дзе адсутнічаюць стацыянарныя пункты выдачы і бібліятэкі.
Такіх пунктаў у раёне 26. Бібліобус працуе згодна графіка выездаў, па 8 маршрутах і наведвае аддаленыя вёскі 1 раз у месяц. Дэвіз работы перасоўнай бібліятэкі: “Кнігу – у кожны дом”.
Фонд перасовачнай бібліятэкі сфарміраваны з улікам узроста, адукацыі, прафесій чытачоў і іх літаратурных інтарэсаў. Чытачы маюць магчымасць рабіць індывідуальныя заяўкі на літаратуру. Акрамя выдачы кніг арганізуюцца тэматычныя кніжныя паліцы і выставы. Адбываюцца сумесна з работнікамі аўтаклуба выязныя мерапрыемствы.
Работа "бібліятэкі на калёсах" арганічна ўпісваецца ў сістэму бібліятэчнага абслугоўвання насельніцтва, стварае новы сацыяльны фармат жыцця вяскоўцаў.
Графік маршрутаў перасовачнай бібліятэкі (бібліобуса)

На працягу месяца магчымы змяненні ў графіку выездаў!
Даведкі па тэлефоне 8 (02156) 3-61-54 (аддзел абслугоўвання і інфармацыі).

