Навіны
БЫЎ. ЁСЦЬ. БУДЗЕ
Студыя паэтычнай творчасці «Сустрэчы для душы» разам з кіраўніком Жаннай Юркевіч успомнілі слаўнае імя Уладзіміра Караткевіча.
Чарговая сустрэча студыйцаў была прысвечана 95-му юбілейнаму дню нараджэння беларускага літаратара.
Бібліятэкар падчас гутаркі ўзгадала знакамітыя творы пісьменніка, зрабіла акцент на кнігу пісьменніка "У снягах драмае вясна", расказала пра даследчую вучнёўскую работу "Падарожнік з вялікай літары. Уладзімір Караткевіч І Глыбоччына", падрыхтаваную пад кіраўніцтвам настаўніка беларускай мовы СШ№2 г. Глыбокае Тамары Пятроўны Шылёнак, распавяла пра здымкі кінафільма «Чорны замак». Удзельніцы мерапрыемства падзяліліся сваімі ўраджаннямі аб прачытаных творах пісьменніка.




- 52

