Пост — праздник души
На кніжных паліцах – навінкі!
БЫЎ. ЁСЦЬ. БУДЗЕ
Неделя милосердия в Глубокской районной библиотеке
Выставка-обзор «СПИД: опасно этого не знать!»
Чарневіцкая сельская бібліятэка ў лістападзе 2025 года
«Бояться не нужно, нужно знать»
  Духовно-просветительская встреча "Пост — праздник души" состоялась  в Обрубской сельской библиотеке-клубе. ... Читать далее...
Беларускіх аўтараў. На роднай і рускай мовах. Класікаў і сучаснікаў! ... Читать далее...
Студыя паэтычнай творчасці «Сустрэчы для душы» разам з кіраўніком Жаннай Юркевіч успомнілі слаўнае імя Уладзіміра Караткевіча. ... Читать далее...
 «Аллея добрых книг» открылась  в Глубокской районной библиотеке. ... Читать далее...
В читальном зале Глубокской детской библиотеки действует выставка-обзор «СПИД: опасно этого не знать!», приуроченная ко Дню профилактики ВИЧ-инфекции. ... Читать далее...
 Чарневіцкая бібліятэка дзейнічае як інфармацыйна-культурны цэнтр для жыхароў сваёй зоны абслугоўвання... ... Читать далее...
 Ежегодно 1 декабря отмечается Всемирный день борьбы со СПИДом, который является следствием ВИЧ-инфекции. ... Читать далее...
Версия для слабовидящих

Статистика пользователей

Период:

2020-01-01 - 2025-12-10

Зарегистрировалось:

137

Сёння 6

Тыдзень 107

Месяц 382

Усяго 259,898

 Karatkevich 0

Сярод архіўных дакументаў бібліятэкі знайшлася даследчая вучнёўская работа "Падарожнік з вялікай літары. Уладзімір Караткевіч І Глыбоччына", падрыхтаваная пад кіраўніцтвам настаўніка беларускай мовы  СШ№2 г. Глыбокае Тамары Пятроўны Шылёнак. Дата напісання - 2011 год. Імя вучня-дакладчыка невядома. Але даследванне цікавае і таму прапануем вашай увазе.

***

Імя пісьменніка, працаўніка, літаратара, нястомнага вандроўніка Уладзіміра Караткевіча вядома сёння ўсім беларусам і не толькі … Бо “ім кіравала натхнёнасць, якая вырасла з самай вялікай любові – з любові да народа, да роднае зямлі. Ён быў надзвычай чулы да ўсяго і ўсіх. Ён быў падарожнік чулы.” [2, с.20] Ніхто да яго не змог, вандруючы па Беларусі, так напісаць пра Беларусь.

А ці прыводзілі шляхі-дарогі пісьменніка на Глыбоччыну?

Над гэтым пытаннем задумаліся мы, выбіраючы тэму свайго даследавання. Узяцца за гэтую працу падштурхнула і сустрэча з былой настаўніцай гісторыі Храмой Ліліяй Уладзіміраўнай. Яна перадала нашаму школьнаму музею рукапісны верш Уладзіміра Караткевіча “Шляхі Ігната Буйніцкага”.

Адразу ўзнікла шмат пытанняў: ці наведваў літаратар Глыбоччыну і калі; гэты верш напісаны рукой самога Уладзіміра Караткевіча, ці хто іншы перапісаў яго для сябе; як трапіў рукапіс верша да настаўніцы; як паэт паказаў вобраз нашага земляка ў сваім творы?  

Karatkevich 2Karatkevich 3Так акрэслілася тэма даследавання “Уладзімір Караткевіч і Глыбоччына”.

 

 

 

 

Karatkevich 4Прадметам вывучэння сталі ўспаміны людзей, звесткі пра У. Караткевіча, якія былі звязаны з Глыбоччынай.

Многія даследчыкі беларускай літаратуры ўдзялялі шмат увагі вывучэнню жыцця і творчасці пісьменніка. Сярод іх можна вылучыць такія імёны, як Адам Мальдзіс “Жыццё і ўзнясенне У.Караткевіча: партрэт пісьменніка і чалавека”, Анатоль Верабей “Абуджаная памяць”, Аркадзь Русецкі “Уладзімір Караткевіч: Праз гісторыю ў сучаснасць”, Вольга Шынкарэнка “Пад ветразем дабра і прыгажосці”, успаміны розных аўтараў, сабраных у кнізе пра У.Караткевіча “Быў. Ёсць. Буду!” Творы гэтых аўтараў таксама сталі аб’ектамі нашага даследавання.

 ПЕРШАЕ ЗНАЁМСТВА УЛАДЗІМІРА КАРАТКЕВІЧА З ВЁСКАЙ ПРАЗАРОКІ
ГЛЫБОЦКАГА РАЁНА

Уладзімір Караткевіч…

Ён быў падарожнік.

Ён быў падарожнік з вялікай літары. Ён валодаў талентам падарожжа. Ён не сціраў белыя плямы на геаграфічных картах. Ён стараўся, каб не было белых плямаў у нашай памяці і свядомасці. Не векавечыў сваё імя “ высочайшим соизволением”, а шукаў у нашым краі заўчасна забытае…”[2, с.82] Так узнёсла пісаў пра пісьменніка В.Ждановіч. І падцверджаннем гэтага было адкрыццё імя Ігната Цярэнцьевіча Буйніцкага, справе якой прыклалі шмат намаганняў Уладзімір Караткевіч разам з прафесарам мастацтвазнаўства Уладзімірам Няфёдам.  

Karatkevich 5Яны першымі прыехалі ў Празарокі і Палівачы, адшукалі занядбаную магілу амаль забытага чалавека, сустрэліся з людзьмі, якія ведалі будучага “бацьку беларускага тэатра” і паспрыялі яе перанясенню ў Празарокі, дзе пазней адкрылі помнік

А 22 верасня 1967 года, у 50-годдзе з дня смерці Ігната Буйніцкага, У.Караткевіч зноў прыедзе на Глыбоччыну ў складзе рэспубліканскай літаратурна-тэатральнай дэлегацыі. І менавіта тады будзе напісаны верш “Шляхі Ігната Буйніцкага”. Доказам чаго з’яўляецца рукапіс паэта, які датуецца 22 верасня 1967 года і беражліва захоўваецца ў школьным музеі.

Karatkevich 8Рукапіс перадала музею Храмая Лілія Уладзіміраўна, якая прыгадвае, што знайшла яго ў асабістым архіве 60-х гадоў, у той час яна працавала піянерважатай у СШ №1 г.Глыбокае.

Як мог аказацца рукапіс у школе? Ёсць меркаванне, што на сустрэчы з дэлегацыяй мог быць дырэктар школы Арэтаў І.І., які вельмі цікавіўся культурай роднага краю і магчыма папрасіў у пісьменніка рукапіс. Аб тым, што У.Караткевіч мог быць госцем глыбоцкай школы, ніхто са старэйшых людзей не прыгадвае.

 

Karatkevich 9Спачатку былі сумненні: гэта рука паэта ці хтосьці проста перапісаў верш? Параўненне каліграфіі літар гэтага твора з іншымі рукапіснымі ксеракопіямі вершаў падцвердзіла нам, што почырк вельмі падобны, калі не сказаць, што аднолькавы. Звярніце ўвагу на напісанне літар “х”, “д”, “з” і інш. У нашым рукапісе і ксеракопіі верша “Заяц варыць піва”.

Яшчэ адзін аргумент, што пацвярджае руку пісьменніка, гэта заўвага Г.Кісялёва, што “... пісаў ён [Караткевіч] толькі аўтаручкай, чорным чарнілам. Почырк вельмі роўны, прыгожы , уборысты”.[4, с.233] Наш экзэмпляр верша таксама напісаны чорным чарнілам. 

Маючы гэты верш, датаваны 1967 годам, мы можам нават зрабіць удакладненне ў артыкуле “Мой Караткевіч” Алеся Лабанка, артыста беларускага акадэмічнага тэатра імя Я.Коласа. Цытую артыкул: “Пісаў ён вершы вельмі хутка, амаль без правак. Памятаю, як запрасілі яго паехаць у Празарокі на адкрыццё помніка Ігнату Буйніцкаму, а быў ужо позні вечар. І верш “Шляхі Ігната Буйніцкага” ён напісаў імгненна. Яму не трэба было выдумваць. Яму было што сказаць.” [5. С.80]

 Але ж верш напісаны ў 1967 годзе, а помнік быў адкрыты 10 кастрычніка 1975 года. Значыць, У.Караткевіч проста ўзнавіў яго ў памяці. Узнавіў тое, што доўгі час насіў у душы і прачытаў у Празароках на адкрыцці помніка Ігнату Буйніцкаму.

Karatkevich 7

Karatkevich 6Такім чынам, першае знаёмства пісьменніка з Глыбоччынай пачалося з радзімы нашага славутага земляка Ігната Буйніцкага.

УЛАДЗІМІР КАРАТКЕВІЧ. 
“ШЛЯХІ ІГНАТА БУЙНІЦКАГА”

Як сцвярджае Вольга Дзмітрыеўна Гінько ў артыкуле “Вобраз Ігната Буйніцкага ў беларускай літаратуры” “... верш мае вялікую сілу ўздзеяння, бо ён прапушчаны праз сэрца творцы, бо кожны радок з выключнай дакладнасцю выказвае пэўную думку, бо твор гэты актуальны на многія часы, бо няма ў ім зацёртых фраз, затое ёсць светлыя паэтычныя знаходкі. Мастацкія вобразы”. [1, с.84] У.Караткевіч у паэтычнай форме выказвае свой пункт гледжання на значнасць дзейнасці выдатнай постаці айчыннай гісторыі І.Буйніцкага.

Пачатак верша – карціна дарогі. Дакладней бездарожжа. Такімі былі шляхі Ігната Буйніцкага, такі “нязнаны шлях Беларусі”. З першых радкоў аўтар паказвае яркі малюнак сацыяльных умоў, у якіх жыў і ствараў І. Буйніцкі. Змрочны выгляд тагачаснай Беларусі аўтар дасканала перадае з дапамогай эпітэтаў ”пясчаныя дарогі”, “гразкія дарогі”, нязнаны твой шлях Беларусь”, сінтаксічнага паралелізму: ”Зверху хвошча вада / Знізу плешча вада”. Пісьменнік вельмі ўдала выкарыстоўвае мастацкі прыём – маналог фурмана, які, па сутнасці, з’яўляецца ключом да разумення велічы, складанасці справы Ігната Буйніцкага:

Пан каморнік! Куды?
Каму гэта трэба?
Што звычайным халопам гэтых краёў,
Ім, якія жывуць без імя і неба,-
Тыя песні твае, тое слова тваё?! [3, c.252-253]

Паэт сцвярджае думку, што дзейнасць І.Буйніцкага прыпадае на час поўнага нацыянальнага нігілізму і бяспамяцтва, абумоўленых складанымі гістарычнымі абставінамі: “Іх лёс вялікі і суровы”, мова народа “загнаная, забітая, задушаная”. Вярнуць беларусам веру ў тое, што яны самастойны народ, народ, які мае багаты патэнцыял духоўнай культуры, самабытнай, высокамаральнай і гуманістычнай, - крэда дзейнасці Ігната Буйніцкага.

Невыпадковы і зварот да гэтага чалавека “Іх вялікасць вандроўны артыст”. Прабівацца праз цемру, стукацца ў душы знявераных і забітых, уступаць у вечны няроўны бой паміж святлом і цемрай – гэта подзвіг.

Так, жыццё – гэта барацьба. І каму выпадае няроўны бой – той заўчасна гіне. Такая доля першых. Яны ярка гараць і рана згараюць на алтары бязвыплатнай адданасці сваёй Радзіме і народу. Але высокія мэты, ахвяраванне жыццём у імя народа акупляюцца бессмяротнасцю, нятленнай славы. Такі матыў трох апошніх строф верша.

Мёртвы гліны камяк” – народ у апошняй страфе верша. Які трапны і праўдзівы для беларусаў вобраз. Але гэта толькі на першы погляд мёртвы. А вазьмі гэты камяк, пакладзі ў залатыя рукі творцы – ганчара – і загучыць, заззяе ўсімі колерамі, ператворыцца ў непаўторны шэдэўр. Так і народ. Ён толькі здаецца мёртвым. Сапраўдны майстар патрэбны. Такі, як Ігнат Буйніцкі.

Заключная частка твора – аўтарская ацэнка дзейнасці Буйніцкага. Уладзімір Караткевіч захапляецца мужнасцю і самаахвярнасцю, энтузіязмам гэтага чалавека. Паэт гаворыць:

І таму сэрцам плачу, устаю на калені
Перад ранняй, святою магілай тваёй.[3, с.252-253]

Сваёй культурна-асветніцкай дзейнасцю І.Буйніцкі яшчэ ў пачатку ХХ стагоддзя вызначыў важную ролю культуры ў жыцці народа і стаў прыкладам служэння ёй. Так і Уладзімір Караткевіч. Ім кіравала натхнёнасць, якая вырасла з самай вялікай любові – любові да народа, да роднае зямлі.

УЛАДЗІМІР КАРАТКЕВІЧ І ВАЦЛАЎ ЛАСТОЎСКІ

Karatkevich 10Як не парадаксальна гэта гучыць, але шлях на Глыбоччыну У.Караткевічу “адкрыў” наш зямляк Вацлаў Ластоўскі.

У.Караткевіч быў добра знаёмы з Онай Главацкене, дачкой Вацлава Ластоўскага. Адам Мальдзіс успамінае: “У сярэдзіне шасцідзясятых гадоў ма з Валодзем некалькі разоў пабывалі на яе мінскай кватэры… Она Главацкене ўспамінала нам пра “нашаніўскую пару”, калі ў Вільні, па вуліцы Завальнай, на кватэры Ластоўскіх бывалі Янка Купала, Людас Гіра і інш.” [7, с.42-43]

Не мог не пазнаёміцца У.Караткевіч з літаратурнай спадчынай В.Ластоўскага. Не мог не чытаць “Хроніку беларускай культуры”, якую вёў часопіс “Полымя”, дзе адзначалася, што В.Ластоўскім перададзены ў тэатральны музей ІБК архіў тэатра І.Буйніцкага (1910-1911 гг..), які складаецца з трынаццаці афіш, сямнаццаці праграм і інш. (1927 г, №4). [6, с.246]

Не мог не чытаць артыкул В.Ластоўскага “Беларускі вечар у Полацку”, дзе прыгадваецца выступленне тэатра І.Буйніцкага.

Танцы нашы родныя, беларускія, з жывасцю каторых не можа зраўняцца ніводзін танец на свеце. Танцоры дзіваў даказвалі, а перад усімі першы танцор і арганізатар тэатра Ігнат Буйніцкі з сваёй танцоркай вязалі, раскідвалі ў круг і вязалі фігуры…

Тэатр беларускі становіцца ўжо, дзякуючы заходу і рупнасці дзядзькі Ігната Буйніцкага, на цвёрдыя падваліны, і выплываюць усё новыя і новыя сілы. За гэтыя старанні і рупнасць шчырае дзякуй яму, а калісь, калі прабудзіцца свядомасць ва ўсім беларускім народзе, памяць І. Буйніцкага будзе святой для ўсіх". [6, с.247]

Магчыма, гэтыя словы натхнілі У.Караткевіча на пошукі магілы Буйніцкага, каб увекавечыць імя “бацькі беларускага тэатра”.

І яшчэ адзін штрых неабходна дабавіць пра духоўную повязь творчасці Уладзіміра Караткевіча і Вацлава Ластоўскага. Язэп Янушкевіч адзначыў, што аповесць Власта “Лабірынты” – “твор насычаны нястрымнай гістарычнай фантазіяй – бясспрэчна вяршыня творчасці Ластоўскага-празаіка. Чытаеш і разумееш: феномен Уладзіміра Караткевіча для беларускай літаратуры быў запраграмаваны. І праз дзесяцігоддзі ўвасобіўся.” [6, с.14]

І мы сёння можам ганарыцца тым, што наша зямля дала свету такіх тытанаў думкі, як Вацлаў Ластоўскі і Ігнат Буйніцкі. А іх дзейнасць паспрыяла развіццю творчай асобы Уладзіміра Караткевіча.

СЯБРОЎСТВА УЛАДЗІМІРА КАРАТКЕВІЧА СА ЗДЗІСЛАВАМ НЯДЗЕЛЯЙ

І яшчэ адзін чалавек звязваў Караткевіча з Глыбоччынай-­ Здзіслаў Нядзеля. Ураджэнец вёскі Празарокі, ён жыў на той час у Польшчы, працаваў выкладчыкам Ягелонскага універсітэта. Гэтыя два чалавекі ліставаліся паміж сабой, наведвалі адзін аднаго. У сваіх пісьмах У.Караткевіч часта згадваў наш раён. У лісце да Здзіслава Нядзелі ад 13.03.1972 года чытаем: "А ўлетку, дарэчы, экспедыцыя наша будзе і ў Глыбокім. Так што здымкі зраблю ўжо тады, не буду спецыяльна ездзіць”[8, с.230]

Увогуле, пісьменнік не раз успамінаў нашы мясціны ў сваіх лістах да Здзіслава: "…прочёл недавно, что в Глубоком отставной лесничий создал великолепный, на много тысяч пород древесных, дендрарий, и что оттуда начинают свой путь по Беларуси всякие маньчжурские орехи, кедры, черные берёзы, и прочие, и прочие, числа им нет. Громадный дендрарий, какого и во многих столицах нет: японская черёмуха Маака, рябина японская матсумура, ели шренка, черная австралийская сосна, карпатский бук и прочие, и прочие. Видишь, как твои родные места гремят…" (4 июля1982 года). Магчыма, што У.Караткевіч наведваў і Глыбоцкі дэндралагічны сад.

Уладзімір Караткевіч – нястомны вандроўнік і працаўнік, літаратар, які пастаянна і грунтоўна працаваў над сабой, чалавек невычарпальнага светлага настрою, які ўмеў смяяцца як дзіця, усёй душой любіў родных людзей, родную зямлю, - такім яго ведалі многія. Такім убачыла яго і я, працуючы над даследаваннем. І сёння я з гонарам магу сказаць, што Уладзімір Караткевіч не абмінуў сваёй увагай і маю родную Глыбоччыну.

ЗАКЛЮЧЭННЕ

Karatkevich 12Уладзімір Караткевіч, нібы дапытлівы, уважлівы і добры чараўнік, ішоў з цудадзейным ліхтарыкам па зямлі і высвечваў усё яркае, незвычайнае і адначасова рэальнае і жыццёвае. Ён ішоў са сваёй любоўю, трывогай і болем за чалавека, за зямлю, дзе нарадзіўся і жыў. Пісьменнік, па сутнасці, адкрываў для сваіх сучаснікаў гісторыю іхняга краю, абуджаў патрыятычныя пачуцці, выклікаў цікавасць да гісторыі Беларусі, выхоўваў любоў да Радзімы.

Не абмінуў увагай Уладзімір Караткевіч і нашу Глыбоччыну. У гэтым мы пераканаліся, працуючы над даследаваннем “Уладзімір Караткевіч і Глыбоччына”.

Сваю працу мы пачалі з параўнання почырку пісьменніка ў вершы “Шляхі Ігната Буйніцкага” і копіямі рукапісных твораў паэта. Выявіўшы, што верш напісаны рукой У.Караткевіча, выявілі тое, як і пры якіх абставінах ён мог трапіць у СШ №1, сустракаліся з людзьмі, якія маглі ведаць пра наведванне пісьменнікам нашага краю. Гэта Гінько Вольга Дзмітрыеўна, Скрабатун Уладзімір Іванавіч і інш.

Потым была праца ў бібліятэцы з літаратурай.

У выніку было ўстаноўлена, што У.Караткевіч быў на Глыбоччыне і не адзін раз. Гэта ён разам з мастацтвазнаўцам У.І.Няфёдам дапамаглі яшчэ раз адкрыць імя І.Буйніцкага для беларусаў, зрабілі ўсё, каб увекавечыць памяць “бацькі беларускага тэатра”.

І дапамог ім у у гэтым наш зямляк Вацлаў Ластоўскі. Здавалася б, шляхі гэтых двух тытанаў думкі ніколі не перасякаліся. Але У. Караткевіч быў знаёмы з Онай Главацкене, дачкой Вацлава Ластоўскага, бываў у яе кватэры ў Мінску, а В. Ластоўскі пісаў пра І.Буйніцкага, збіраў яго архіў. 

 Karatkevich 14Karatkevich 13

 

 

 

 

 

 

Karatkevich 11

І яшчэ адзін чалавек звязваў Караткевіча з Глыбоччынай. Гэта Здзіслаў Нядзеля, родам ён з вёскі Празарокі, але жыў на той час у Польшчы, працаваў выкладчыкам Ягелонскага універсітэта. Гэтыя два чалавекі ліставаліся паміж сабой, наведвалі адзін аднаго. У сваіх пісьмах У.Караткевіч часта згадваў наш раён.

ЛІТАРАТУРА

  1. Гінько, В.Д. Вобраз Ігната Буйніцкага ў беларускай літаратуры// Гонар і слава Віцебшчыны : зборнік 

  2. . – Віцебск, 2001. – С. 81-82

  3. Ждановіч, В. Успаміны, інтэрв’ю, эсэ. Уладзімір Караткевіч // Быў. Ёсць. Буду! – Мінск : Мастацкая літаратура, 2005. – С.20

  4. Караткевіч, У.С. / У.Караткевіч // Зб. тв.: у 1 томе – Мінск : Мастацкая літаратура, 1987. – С. 252-253

  5. Кісялёў, Г. / Успаміны, інтэрв’ю,эсэ. Уладзімір Караткевіч // Быў. Ёсць. Буду! – Мінск : Мастацкая літаратура, 2005.  – С. 233

  6. Лабанок, А. “ Мой Караткевіч!” / А. Лабанок // Гонар і слава Віцебшчыны : зборнік .— 2001. – С. 80

  7. Ластоўскі, В. Выбраныя творы / Уклад., прадмова і каментарыі Я.Янушкевіча –Мн : Беларускі кнігазбор, 1997. – С.14, с. 246-247

  8. Мальдзіс, А. Жыццё і ўзнясенне Уладзіміра Караткевіча: партрэт пісьменіка і чалавека. – Мінск: Маст. літ.,  – 1990. – С.42-43

  9. Караткевіч, У. “Ішлі лісты ў Ракаў…” / У.Караткевіч // Полымя.  –  1997 - №4. – С. 230-235