Навіны
Акцыя “Ад усёй душы” для пажылых людзей

10 лютага адбыўся сумесны выезд бібліобуса і аўтаклуба ў вёскі Мосар і Луцк-Мосарскі.
У гэтых вёсках работнікі культуры правялі акцыю “Ад усёй душы” для людзей сталага ўзросту.
Спачатку супрацоўнікі аўтаклуба ў Луцк-Мосарскім падаравалі вяскоўцам песні і найлепшыя пажаданні здароўя і доўгіх год жыцця. А бібліятэкары тым часам арганізавалі выставу “Дэгустацыя кніжных навінак”.
Затым супрацоўнікі аўтаклуба і бібліятэкі завіталі ў дом самастойнага пражывання для грамадзян пенсійнага ўзросту і інвалідаў вёскі Мосар. Для іх удзельнікі мастацкай самадзейнасці правялі канцэрт “Мы вам жадаем!” А бібліятэкары абмянялі кнігі, пазнаёмілі прысутных з навінкамі літаратуры. Напрыканцы ўсім прысутным былі ўручаны памятныя сувеніры.






- 556

