Пост — праздник души
На кніжных паліцах – навінкі!
БЫЎ. ЁСЦЬ. БУДЗЕ
Неделя милосердия в Глубокской районной библиотеке
Выставка-обзор «СПИД: опасно этого не знать!»
Чарневіцкая сельская бібліятэка ў лістападзе 2025 года
«Бояться не нужно, нужно знать»
  Духовно-просветительская встреча "Пост — праздник души" состоялась  в Обрубской сельской библиотеке-клубе. ... Читать далее...
Беларускіх аўтараў. На роднай і рускай мовах. Класікаў і сучаснікаў! ... Читать далее...
Студыя паэтычнай творчасці «Сустрэчы для душы» разам з кіраўніком Жаннай Юркевіч успомнілі слаўнае імя Уладзіміра Караткевіча. ... Читать далее...
 «Аллея добрых книг» открылась  в Глубокской районной библиотеке. ... Читать далее...
В читальном зале Глубокской детской библиотеки действует выставка-обзор «СПИД: опасно этого не знать!», приуроченная ко Дню профилактики ВИЧ-инфекции. ... Читать далее...
 Чарневіцкая бібліятэка дзейнічае як інфармацыйна-культурны цэнтр для жыхароў сваёй зоны абслугоўвання... ... Читать далее...
 Ежегодно 1 декабря отмечается Всемирный день борьбы со СПИДом, который является следствием ВИЧ-инфекции. ... Читать далее...
Версия для слабовидящих

Статистика пользователей

Период:

2020-01-01 - 2025-12-10

Зарегистрировалось:

137

Сёння 16

Тыдзень 117

Месяц 392

Усяго 259,908

 00 3 100827

 

 

 

DSC 0027Шунеўская сельская бібліятэка, філіял № 36 Дзяржаўнай установы культуры ”Глыбоцкая цэнтралізаваная бібліятэчная сістэма“ у сучаснай сацыякультурнай прасторы займае адметнае месца.

Работнікі ўстановы - бібліятэкар Таццяна Алегаўна Аксяновіч і загадчык Ірына Францаўна Нікіфаровіч.

У зону абслугоўвання бібліятэкі ўваходзяць 3 населенныя пункты, Шунеўская базавая школа-дзіцячы сад, дзяржаўнае прадпрыемства "  Глыбоцкая ПМК меліявадгаз".

Да паслуг карыстальнікаў абанемент і чытальная зала. Бібліятэка мае камп’ютар, МФУ.

Фонд бібліятэкі – 13 486 экз., выпісвае 30 найменаванняў перыядычных выданняў. На 01.01.2023 г. кнігавыдача склала 17 253 экзэмпляры (100,9 % да плана). План платных паслуг выкананы на 100% (418,65 руб.). У 2022 годзе бібліятэкай карысталіся 952 жыхары зоны абслугоўвання.

За 2022 год бібліятэкарамі праведзена 75 мерапрыемстваў, у якіх прынялі ўдзел 1009 чалавек.

Шунеўская сельская бібліятэка працуе па 11 накірунках, з якіх прыярытэтныя  – патрыятычнае і экалагічнае выхаванне падрастаючага пакалення, арганізацыя вольнага часу з далучэннем да кнігі і чытання розных катэгорый насельніцтва.

Вывучэнне і разуменне нацыянальных традыцый, фарміраванне грамадзянскай пазіцыі, развіццё патрыятычнай свядомасці падрастаючага пакалення, садзейнічанне ўсебаковаму развіццю асобы –  галоўная мэта праграмы ”Каб на зямлі асобай стаць, не трэба толькі нарадзіцца“, якая рэалізоўваецца  бібліятэкай з 2022 годзе.

У рамках праграмы падрыхтавана 19 тэматычных выстаў, праведзена 16 мерапрыемстваў рознай тэматыкі.  

DSCF2698Да Года гістарычнай памяці была арганізавана  выстава-панарама ”Пакуль жыве гісторыя – жыве народ!“, кожны раздзел якой знаёміў з важнымі гістарычнымі датамі, падзеямі, якія адбываліся на нашай зямлі, згадваў імены людзей, якія стваралі нашу гісторыю. Выстава-агляд ”Никто не создан для войны“, прысвечалася Дню памяці воінаў-інтэрнацыяналістаў. Акрамя мастацкай літаратуры пра афганскую вайну на выставе былі прадстаўлены кніга ”Памяць. Афганістан“ і матэрыялы пра загінуўшых на той вайне землякоў. Выстава-інфарміна ”Адзін лёс – адна гісторыя“ – Дню яднання народаў Расіі і Беларусі, выстава-дасье ”Тот самый первый день войны“ напомніла наведвальнікам бібліятэкі пра жалобную дату 22 чэрвеня 1941 года – пачатак Вялікай Айчыннай вайны.

Дзень ведаў ”Я Беларус! І ганаруся, што маю гэтае імя…“, прысвечаны Году гістарычнай памяці, прайшоў у

Adzinstva форме спаборніцтва дзвюх каманд: ”Маладосць” і “Энергія“. Вучні 7-9 класаў праяўлялі свае веды ў пытаннях пра Беларусь, родную мову, прыроду, гісторыю і інш. 

Завочнае падарожжа ”Маленькая радзіма: таямніцы і адкрыцці“ запрасіла ўдзельнікаў у вандроўку па аграсядзібах Глыбоцкага раёна. Падлеткі даведаліся аб іх колькасці ў раёне і якія цікавыя ”фішкі“ маюць кожная з іх.

На уроку мужнасці ”Есть люди герои, а есть города“ ішла гаворка аб мужнасці абаронцаў Брэсцкай крэпасці, а таксама аб гарадах, якім прысвоена званне "горад-герой". Гістарычная гадзіна ”На вятрах гісторыі і сучаснасці“ прысвячалася Дню Дзяржаўнага герба Рэспублікі Беларусь і Дзяржаўнага сцяга Рэспублікі Беларусь, у ходзе якой гаворка ішла аб гісторыі станаўлення дзяржаўнай сімволікі, значэнні кожнага элемента герба і сцяга.

Гадзіна-знаёмства ”Шаг в профессию“ пазнаёміла дзевяцікласнікаў з прафесіямі, якія сёння запатрабаваны ў нашым раёне і рэспубліцы. Школьнікі прайшлі тэсты па выбары прафесіі. Экспрэс-інфармацыя ”10 правіл энергазберажэння“ заклікала ўсіх беражліва адносіцца да энергарэсурсаў.

Як вынік, дзеці больш даведаліся пра гісторыю сваёй вёскі, раёна, вучыліся быць годнымі людзьмі сваёй краіны, ганарыцца Радзімай, паважаць традыцыі продкаў, зберагаць спадчыну, любіць і берагчы прыроду, ведаць родную мову і цікавіцца беларускай літаратурай.

IMG 20 4

 Пры бібліятэцы з 2022 г. працуе дзіцячы клуб ”Арыенцір“. Мэта клуба – прывіць у дзяцей любоў да  радзімы, мясцовасці, дзе нарадзіўся і жывеш, да мовы і культуры, у асяроддзі якой знаходзішся, выхаваць цікавасць да гісторыі краіны і сфарміраваць адказнасць за яе будучыню.

У 2022 годзе праведзена 9 пасяджэнняў клуба: пазнавальны відэаэкскурс ”Расскажу тебе, дружок, про волшебный колосок“ (да Дня хлеба), відэагадзіна ”Знай сегодня, чтобы жить завтра“ (да Дня прафілактыкі СНІДу), гадзіна цікавага знаёмства ”Дывановая казка“ пазнаёміла ўдзельнікаў клуба з народным майстрам Беларусі, зямлячкай Верай Байковай і інш. 

45454Важным накірункам у рабоце бібліятэкі з’яўляецца экалогія. Як зберагчы прыроду, правільна сарціраваць смецце, адносіны да ўсяго жывога, прыгажосць роднай прыроды, цікавыя звесткі пра экзатычныя расліны і жывел з іншых краін – усе гэта было часткай работы па экалагічнаму напрамку ў бібліятэцы. Мерапрыемствы на гэтую тэму ладзіліся ў асноўным для экалагічнага клуба ”Жураўлік“, які працуе на базе бібліятэкі з 1990 года. У 2022 годзе праведзена 9 мерапрыемстваў: гадзіна цікавых паведамленняў ”Что за прелесть эти крысы“, відэа-знаёмства ”В жабьем царстве, лягушачьем государстве…“, літаратурнае падарожжа ”Косолапые истории“, эрудыт-лато ”И кузнечик запиликает на скрипке…“, эка-турнэ ”Островки нетронутой природы“, экалагічны ўрок-квэст ”Загадкі мудрага Пугача“, літаратурны круіз ”Островок родной природы“ і інш.

 leto

 У час школьных канікулаў бібліятэкары імкнуліся даць дзецям максімум цікавай і карыснай інфармацыі, адцягнуць ад гаджэтаў і запрасіць у бібліятэку. Праведзена больш 20 мерапрыемстваў, сярод якіх: турнір этыкету ”Вежливый-медвежливый“, відэа-лекторый ”Осторожно, они  - ядовитые!“, гульню-дэтэктыў ”Лето не для скуки, если взял ты книгу в руки“, біблія-сустрэчу ”В гостях у дедушки Корнея“, забаўляльнае шоу ”Дождики бывают разные“, літаратурнае падарожжа ”За 90 дней лета вокруг света“, угадай-шоу«Почемучкина поляна» і інш.

Вялікае значэнне супрацоўнікі бібліятэкі надаюць папулярызацыі беларускай мовы і літаратуры. Штогод шырока адзначаюць Дзень роднай мовы, у рамках якога ў 2022 годзе прайшоў адкрыты прагляд літаратуры ”Вянок беларускіх раманаў“, гутарка-знаёмства ”Кніга на роднай мове“, віктарына ”Ці ведаеш ты беларускіх пісьменнікаў?“shunevtsy

Не пакідаюць па-за ўвагай бібліятэкары юбілейныя даты беларускіх пісьменнікаў і паэтаў. Штомесячна афармляліся паліцы-віншаванні:  ”Творцам слова -- наша віншаванне!“, ”Юбілейны калейдаскоп“, ”Пісьменнікі – красавіцкія юбіляры“, ”Гляджу на ўсё вачамі маладымі“ і інш. Выстава-прэзентацыя ”Лёс жанчыны за кніжнай вокладкай“, на якой былі прадстаўлены кнігі беларускіх аўтараў, прысвячалася Дню жанчын.

Каб прыцягнуць увагу дзяцей да роднай мовы і літаратуры праводзіліся такія мерапрыемствы, як: кніжнае 787878знаёмства ”Мяне завуць Лахнэска“ (да юбілею А. Масла), День беларускай казкі ”Казкі новага стагоддзя“ (па творах беларускіх пісьменнікаў), зорная гадзіна ”Знаёмцеся: серыя кніг ”Зямля мая“. Да юбілею класікаў беларускай літаратуры былі прымеркаваны літаратурная вечарына ”Залаты колас беларускай нівы“ і літаратурныя чытанні ”Паклон прымі ад нас, Пясняр“, пад час якіх дзеці чыталі любімыя вершы, знаёміліся з жыццём і творчасцю класікаў Я.Коласа і Я.Купалы.

 Не застаюцца па-за ўвагай бібліятэкаў і сацыяльна-неабароненыя слаі насельніцтва. У зоне абслугоўвання – 2 аддаленыя вескі, у якіх пражывае 170 чалавек, 65 – з’яўляюцца карысталькамі бібліятэкі, 11 з іх (4 інваліды і 7 жыхароў састарэлага ўзросту) абслугоўваюцца на даму штомесячна. Ладзяць бібліятэкары для гэтай катэгорыі рознапланавыя мерапрыемствы.

525252

Рэтра-відэа-салон ”Звезда по имени Любовь“ быў прысвечаны творчасці актрысы Любові Арловай і яго гасцямі былі дарослыя жыхары Шунеўцаў. Традыцыйна разам сябры бібліятэкі сустрэлі стары Новы год ”Зімовай казачнай парой...“. Падчас сустрэчы яны даведаліся пра традыцыі навагодняга святкавання, а незвычайныя госці -- Суседка, Баба Яга і  Італьянка правялі цікавыя конкурсы і гульні.

vecher Святочная вечарына ”Возраст – не повод для грусти“ была прымеркавана да Дня сталых людзей. Акрамя добрых слоў-віншаванняў, песень і вершаў бібліятэкары прапанавалі гасцям уласнай вытворчасці відэафільм ”Бабулі-бабулькі“ , у якім сабралі цікавыя моманты з раней праведзеных мерапрыемстваў. 

У межах Тыдня міласэрнасці, сумесна с аддзяленнем дзённага знаходжання для грамадзян пажылога ўзросту і суправаджальнага пражывання ТЦСАН Глыбоцкага раёна прайшоў вечар добрых сяброў ”Частичка добра для друзей“. 

den bibliyatek

Прыцягненне жыхароў зоны абслугоўвання бібліятэкі да кнігі і актыўнага чытання – адна з задач бібліятэкараў. З гэтай мэтай прайшлі: гутарка-прэзентацыя ”Дом з кнігай – дом без адзіноты“, фальклорныя пасядзелкі «Зимней сказочной порой…»,  бенефіс чытача ”Верные поЧИТАТЕЛИ библиотеки“, дзень адчыненых дзвярэй ”Чтоб шагалось в ногу с веком, приходи в библиотеку!“, на які традыцыйна былі запрошаны першакласнікі мясцовай школы, выстава-кафэ ”Читать подано!“, дзе дарослыя чытачы маглі замовіць ”Бизнес-ланч“ са свежых газет, паспрабаваць ”Горячие блюда“ з навінак, ”Фантастическую нарезку“ и запіць ”Журнальным коктейлем“. Для дзяцей у меню былі: ”Солянка сказочная“, ”Торт поэтический“, ”Классические сладости“і крэм-дэсерт ”Мудрость совы“.

 

 У 2022 годзе бібліятэка прымала ўдзел у раённых бібліятэчных конкурсах: ”Лето книжного цвета“,book look ”Турыстычнымі сцяжынкамі роднага краю“ і ”Навагодняя фотазона“, у конкурсе буклукаў ”Мая беларуская кніга“, які праводзіла ДУ ”Цэнтралізаваная сістэма дзіцячых бібліятэк г. Мінска“, у  абласным конкурсе кніжных кампазіцый ”Праз кнігу ўбачыць краіну: BELARUS“. У некаторых з іх бібліятэка выходзіла ў лік пераможцаў.

 У сваёй практыцы бібліятэкары актыўна выкарыстоўваюць інавацыйныя формы работы: кніжны фрэш, забаўляльнае- і адгадай-шоу, крэатыў-гадзіна, гульня-дэтэктыў, акцыя "Прызнайся кнізе ў каханні" і інш.

pashtoyka Крэатыўна падыходзяць да афармлення кніжных выстаў, выкарыстоўваючы розныя прадметы, рэчы, падзелкі. Напрыклад: выстава-прапанова ”Кніжныя гісторыі пра здароўе“, прысвечаная аздараўленчым методыкам, была дапоўнена спартыўнымі атрыбутамі – абручамі, мячамі, скакалкамі, напольнымі вагамі, якімі актыўна карысталіся дзеці і дарослыя. Выстыва-вернісаж ”Паштоўка для мамы“ змяшчала розныя віды паштовак, якія зрабілі дзеці на майстар-класе разам з бібліятэкарам. Выстава-аглад ”Беларусь. Народ. Перамога“ дапаўнялася дэманстрацыяй відэаролікаў, якія бібліятэкары стварылі разам з чытачамі-падлеткамі да Дня Перамогі.

 

 

 20230323 100827 13Бібліятэкары актыўна рэкламуюць дзейнасць бібліятэкі. За 2022 год на сайце ДУК ”Глыбоцкая  цэнтралізаваная бібліятэчная сістэма“ змешчана 19 інфармацыйных матэрыялаў аб праведзеных мерапрыемствах, састаўлена 5 рэкамендацыйных спісаў літаратуры, 8 буклетаў і закладак.

Актыўная і творчая работа бібліятэкараў паспрыяла з'яўленню новых карыстальнікаў бібліятэкі і актыўнасці пастаянных. Кнігавыдача за 2022 год павялічылася на 516 экз., запісалася 27 новых чытачоў.

 

IMG e800c9289b5fd3d22933332d1b3f30b6 VРабота Нікіфаровіч І.Ф і Аксяновіч Т.А. высока ацэньваецца мясцовым і вышэйстаячым кіраўніцтвам. Шунеўская сельская бібліятэка неаднаразова прызнавалася лепшай у сістэме па выніках працы за год. Бібліятэкары неаднаразова атрымлівалі граматы і падзякі Глыбоцкага раённага выканаўчага камітэта, аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Глыбоцкага райвыканкама. 

Работнікі Шунеўскай сельскай бібліятэкі не спыняюцца на дасягнутым. Яны імкнуцца каб і надалей бібліятэка заставалася культурным і інфармацыйна-адукацыйным цэнтрам вёскі, месцам, дзе можна з цікавасцю і карысцю правесці вольны час.