Крок у прафесію: якую прафесію выбраць для душы

Сёння выпускнікоў хвалюе не толькі як здаць экзамены, але і якую прафесію выбраць, каб была цікавая і для душы. У выбары прафесіі ім імкнуцца дапамагчы бібліятэкары, даць максімум інфармацыі аб новых прафесіях, зацікавіць запатрабаванымі. Так, у рамках рэспубліканскай акцыі “Твое профессиональное образование”, якая праходзіла ў краіне з 15 па 21 мая, дзевяцікласснікі былі запрошаны ў Шунеўскую бібліятэку на выставу-прагляд “Шаг в профессию” для знаёмства з рознымі прафесіямі. Кнігі з інфармацыяй пра работу парыхмахера, столяра, электрыка, швяі, повара і інш. былі прапанаваны падлеткам. Таксама з дапамогай кніг з раздзела псіхалогіі можна было прайсці тэсты па выбары прафесіі.
Кніжная выстава-парада “Сто дорог – одна твоя” дзейнічала ў Падсвільскай г.п. бібліятэцы. Супрацоўнікі бібліятэкі, запрасіўшы падлеткаў, адзначылі, што выбар прафесіі – адзін з сур'ёзных крокаў, які стаіць перад кожным маладым чалавекам. Ад таго, ці адпавядае абраная прафесія яго інтарэсам і здольнасцям, дае магчымасці для кар'ернага росту, залежыць усё далейшае жыццё.

Бібліятэкар Чарневіцкай бібліятэкі для падлеткаў падрыхтавала кніжную выставу-прагляд “Все профессии нужны, все профессии важны!”, прадаставіўшы шмат інфармацыі пра розныя прафесіі і расказаўшы пра іх наведвальнікам.
Для вучняў старэйшых класаў бібліятэкар Псуеўскай бібліятэкі арганізавала кніжную выставу-агляд “Лабиринт профессий: Не ошибись дверью”. Дадзена інфармацыя пра асноўныя прафесіі: урача, настаўніка, будаўніка, інжынера і г.д. Аднак асаблівая ўвага была ўдзелена аповеду пра рабочыя прафесіі. Вучні абмяркавалі “залатыя правілы” выбару прафесіі, свае схільнасці, здольнасці і інтарэсы, а таксама запатрабаванасць выбранай спецыяльнасці на рынку працы. Затым быў праведзены агляд кніжнай выставы. Бібліятэкар пажадала ўдзельнікам знайсці сваё месца ў жыцці.
На абанеменце цэнтральнай раённай бібліятэкі дзейнічала кніжная выстава “Мир рабочих профессий”, якой цікавіліся выпускнікі школ горада.










2 чэрвеня
Татарчук А.М., загадчык аддзела бібліятэчнага маркетынгу
- 373

