Урок-квэст “Загадкі мудрага Пугача” у Шунеўскай сельскай бібліятэцы

Пасяджэнне экалагічнага клуба “Жураўлік” у сакавіку ў Шунеўскай бібліятэцы праходзіла ў форме ўрока-квэста “Загадкі мудрага Пугача”. Напачатку мерапрыемства бібліятэкары прапанавалі дзецям паразважаць над словамі Р. Раждзественскага:
“Я сарваў кветку, і яна завяла.
Я злавіў матылька,
і ен памёр у мяне на далоні.
І тады я зразумеў,
Што дакрануцца да прыгажосці
Можна толькі сэрцам.”
Затым пачтальён прынёс пісьмо ад “Мудрага Пугача”. У ім Пугач напомніў дзецям, што прырода – наш агульны дом і мы павінны берагчы яе. Прапанаваў праз пытанні ў канвертах, паказаць свае веданні жывельнага і расліннага свету, пра поры года і з’явы прыроды, але спачатку гэтыя канверты трэба было адшукаць.
Падзяліўшыся на дзве каманды, дзеці прыступілі да пошукаў. Першыя два канверты “схаваліся” на выставе “Пасябруй з прыродай”, адшукаўшы якія дзеці змаглі пазнаеміцца з птушкай – сімвалам Глыбоцкага раена – шпаком і з творамі пра поры года У. Ягоўдзіка. Паспяхова выканаўшы ўсе заданні, перамясціліся ў чытальную залу, дзе сярод часопісаў пра прыроду знайшлі наступныя два канверты з заданнямі. Неабходна было адказаць на пытанні інтэрактыўнай віктарыны “Лекавыя расліны” і праспяваць некалькі песен пра прыроду, з чым каманды выдатна справіліся. Потым адправіліся ў кнігасховішча, дзе знайшлі новыя заданні. Патрабавалася скласці правільна прыказку пра з’явы прыроды і без слоў паказаць розных жывёл. Праявіўшы знаходлівасць і артыстызм, усе выканалі заданні.
Затым зноў адправіліся ў чытальную залу выконваць заключнае заданне. Трэба было вакол намаляванай планеты размясціць карцінкі з выявай таго, што павінна быць на зямлі,што дзеці і зрабілі.
За актыўнасць і крэатыўнасць усе атрымалі салодкія прызы.


12.03.2022г. І. Нікіфаровіч, загадчык бібліятэкі
- 442

