21 лютага ва ўсім свеце адзначаецца Дзень роднай мовы.

Міжнародны дзень роднай мовы — адмысловы дзень, абвешчаны на 30-й сесіі ЮНЕСКА.
Ён штогод адзначаецца з 2000 года. У Беларусі Дні роднай мовы пачалі ладзіцца дзяржаўнымі ўстановамі з 2009 года. Сэнс гэтага свята заахвочванне моўнай разнастайнасці і шматмоўнай адукацыі, а таксама спрыянне ўсведамленню моўных і культурных традыцый, якія грунтуюцца на ўзаемаразуменні, цярпімасці і дыялогу.
Дзень святкавання — 21 лютага быў абраны таму, што ў гэты дзень у 1952 годзе загінулі пяць студэнтаў, якія змагаліся за наданне мове бангла статуса дзяржаўнай у тагачасным Пакістане, усходняя частка якога пазней стала незалежнай дзяржавай Бангладэш.
Беларуская мова — самая мілагучная пасля італьянскай, вырашылі эксперты ЮНЭСКА. Гісторыкі сцвярджаюць, што яна яшчэ і самая старажытная сярод славянскіх.
А яшчэ яна жывая, штогод папаўняецца новымі словамі, запазычаннямі. Добра гэта ці не? Напярэдадні Дня роднай мовы аб гэтым на круглым стале «Старажытная. Ты самая славянская...»? Запазычанні ў мове: добра ці не?» у рэдакцыі газеты «Звязды» разважалі супрацоўнікі Інстытута мовазнаўства.
Але ўсялякае пачуццё гонару і годнасці перакрэслівае статыстыка. Падчас апошняга перапісу ўсяго 23,4% жыхароў краіны сказалі, што размаўляюць па-беларуску ў паўсядзённым жыцці.
- 328

