Пост — праздник души
На кніжных паліцах – навінкі!
БЫЎ. ЁСЦЬ. БУДЗЕ
Неделя милосердия в Глубокской районной библиотеке
Выставка-обзор «СПИД: опасно этого не знать!»
Чарневіцкая сельская бібліятэка ў лістападзе 2025 года
«Бояться не нужно, нужно знать»
  Духовно-просветительская встреча "Пост — праздник души" состоялась  в Обрубской сельской библиотеке-клубе. ... Читать далее...
Беларускіх аўтараў. На роднай і рускай мовах. Класікаў і сучаснікаў! ... Читать далее...
Студыя паэтычнай творчасці «Сустрэчы для душы» разам з кіраўніком Жаннай Юркевіч успомнілі слаўнае імя Уладзіміра Караткевіча. ... Читать далее...
 «Аллея добрых книг» открылась  в Глубокской районной библиотеке. ... Читать далее...
В читальном зале Глубокской детской библиотеки действует выставка-обзор «СПИД: опасно этого не знать!», приуроченная ко Дню профилактики ВИЧ-инфекции. ... Читать далее...
 Чарневіцкая бібліятэка дзейнічае як інфармацыйна-культурны цэнтр для жыхароў сваёй зоны абслугоўвання... ... Читать далее...
 Ежегодно 1 декабря отмечается Всемирный день борьбы со СПИДом, который является следствием ВИЧ-инфекции. ... Читать далее...
Версия для слабовидящих

Статистика пользователей

Период:

2020-01-01 - 2025-12-11

Зарегистрировалось:

137

Сёння 29

Тыдзень 173

Месяц 448

Усяго 259,964

02 Mova 02 

10 фактаў пра беларускую мову

Ведаеце, чым адметная беларуская мова? Восьў 10 цікавых фактаў пра адметнасці беларускай мовы. Узгадвайце вядомае,  пазнавайце новае, знаходзьце невядомае разам...

 

1. Тры стагоддзі беларуская мова была дзяржаўнай у ВКЛ

Лічыцца, што працэс выдзялення беларускай у самастойную мову пачаўся ў 14-м стагоддзі. Менавіта тады была сфарміравана літаратурна-пісьмовая мова, якую сёння называюць старабеларускай.

Пасля аб’яднання ВКЛ і Караўлества Польскага ў 1569-м годзе пачалася паланізацыя насельніцтва Княства. Да 1696 года беларуская мова яшчэ была адной з афіцыйных моў Вялікага Княства Літоўскага (польская і лацінская). З 1696-га года справаводства Рэчы Паспалітай было пераведзена на польскую мову. 

Затым, пасля падзелу Рэчы Паспалітай (1795) старабеларуская была выцесненая рускай мовай.

2. Некалі беларуская мова мела статус адзінай дзяржаўнай мовы ў Беларусі

У 1990-м годзе быў прыняты закон «Аб мовах», згодна з якім беларуская мова прызнавалася адзінай дзяржаўнай мовай незалежнай Рэспублікі Беларусь. Але пасля рэферэндуму 1995-га года статус дзяржаўнай набыла і руская мова. 

3. Беларуская мова -- мова простых людзей

Доўгі час беларуская мова існавала выключна як мова простых людзей, якая выжыла насуперак пастаяннаму ціску з боку рускай і польскай. У 19-м стагоддзі яна была фактычна ўзноўлена нанова, намаганнямі прадстаўнікоў інтэлігенцыі. Але выкарыстоўваць яе для выдання кніг і газет сталася магчымым толькі пасля рэвалюцыі 1905 года. Да гэтага моманту беларуская не прызнавалася з боку Расіі як самастойная мова. Яе лічылі дыялектам рускай.

4. Беларуская мова знаходзіцца пад пагрозай знікнення

У паўсядзённых зносінах ёй карыстаецца малы працэнт насельніцтва. Толькі ⅔ беларусаў размаўляе на роднай мове ў побыце. Часцей беларуская мова ўжываецца на дзяржаўных тэле- і радыёканалах, у перыядычных выданнях, справаводстве. Актыўна выкарыстоўвае беларускую мову творчая і навуковая інтэлігенцыя Беларусі.

5. У беларускай мове тры алфавіты (графічныя сістэмы)

На сённяшні дзень афіцыйна ўжываецца кірылічны алфавіт, які існуе з XIV ст. У XVI ст. з’явілася лацінка. Ёй пісаліся творы беларускай літаратуры XIX ст. На пачатку XX ст. кірылічны і лацінскі алфавіты суіснавалі разам. Так  газета «Наша ніва» да 1912 года  друкавала тэксты на дзвюх графічных сістэмах -- кірыліцы і лацінцы, каб усе беларусы разумелі напісанае, таму што каталікі звыклі да лацінкі, а праваслаўныя разумелі толькі кірыліцу.

Зараз лацінка ўжываецца ў тапаніміцы — назвах геаграфічных аб’ектаў. Таксама ёй карыстаюцца ў побытавых зносінах беларусы, якія лічаць лацінку больш зручнай сістэмай для перадачы асаблівасцяў беларускага маўлення. Назвы станцый метро ў Мінску напісаныя беларускай лацінкай, а не па-англійску. Дарэчы, у 2007-м годзе Міжнародны камітэт ААН зацвердзіў беларускую лацінку для афіцыйнага ўжытку ў тапаніміцы

З XIV ст. на Беларусі пачалі сяліцца татары, якія трапілі ў палон падчас набегаў Арды. Паступова яны асіміляваліся, перанялі мясцовую гаворку, але захавалі звыклыя ім арабскія літары. У выніку з’явіліся кітабы — кнігі, напісаныя па-беларуску арабскай вяззю.  

6. Беларуская мова існуе ў двух правапісах

У 1918-м годзе мовазнаўца і грамадска-палітычны дзеяч Браніслаў Тарашкевіч выдаў «Беларускую граматыку для школ» кірыліцай і лацінкай. Гэта была першая практычная граматыка. Канешне, былі ў яе і пэўныя недахопы, якія дапрацоўваў у сваёй граматыцы Язэп Лёсік. Распрацаваны ім правапіс называецца класічным, або «тарашкевіцай».

З 1933-га года сучасны правапіс рэфармаваўся двойчы: у 1956-м годзе і ў 2008-м. Апошнім афіцыйным варыянтам мы карыстаемся сёння.

7. Толькі ў беларускай мове ёсць літара "Ў"

Гэта адметнасць беларускай мовы,  своеасаблівы сімвал, ўвасоблены ў помніку, які знаходзіцца ў Полацку. Над скульптурай працаваў мастак і дызайнер Ігар Куржалаў. Унізе помніка выбітыя радкі з верша народнага паэта Беларусі Рыгора Барадуліна: «Ад Еўфрасінні, ад Скарыны, ад Полацка пачаўся свет».  Помнік усталяваны ў 2003-м годзе. 

Літару "Ў"  ахвотна выкарыстоўваюць у якасці лагатыпа розныя медыяпраекты, звязаныя з беларускай мовай.

8. Дыялектная мова багацейшая за літаратурную

Слоўнік літаратурнай беларускай мовы налічвае прыкладна 250 000—500 000 слоў. У дыялектнай мове (агульная назва для гаворак людзей у пэўным рэгіёне) — каля 1,5−2 мільёны слоў. Дарэчы, Найбольш багатым у лексічным плане збору старабеларускіх тэкстаў лічацца Метрыкі ВКЛ.

9. Не па-беларуску і не па-руску, а на "трасянцы"

У беларускай правінцыі большасць людзей звычайна карыстаюцца «трасянкай» -  грубай сумессю рускай і беларускай моў. Тэрмін узнік 80-х гадах мінулага стагоддзя, хоць упершыню аб падобнай моўнай сумесі загаварылі яшчэ ў 30-х гадах. «Трасянкай» называецца сумесь беларускай і рускай мовы. У прамым сэнсе яно абазначае сена нізкай якасці, якое ўтвараецца ад спалучэння сухой і свежаскошанай травы. Ва ўкраінскай мове таксама ёсць падобная з’ява і называецца яна «суржык».

10. У беларускім алфавіце 32 літары

Наш алфавіт не мае літар "Щ", "Ъ". Замест цвёрдага знака мы ўжываем апостраф (‘). Дыграфы ДЗ і ДЖ не ўваходзяць у алфавіт, бо гэта спалучэнне дзвюх літар для абазначэння адпаведных гукаў.

Тэкст: Віялета РАДКЕВІЧ