Пост — праздник души
На кніжных паліцах – навінкі!
БЫЎ. ЁСЦЬ. БУДЗЕ
Неделя милосердия в Глубокской районной библиотеке
Выставка-обзор «СПИД: опасно этого не знать!»
Чарневіцкая сельская бібліятэка ў лістападзе 2025 года
«Бояться не нужно, нужно знать»
  Духовно-просветительская встреча "Пост — праздник души" состоялась  в Обрубской сельской библиотеке-клубе. ... Читать далее...
Беларускіх аўтараў. На роднай і рускай мовах. Класікаў і сучаснікаў! ... Читать далее...
Студыя паэтычнай творчасці «Сустрэчы для душы» разам з кіраўніком Жаннай Юркевіч успомнілі слаўнае імя Уладзіміра Караткевіча. ... Читать далее...
 «Аллея добрых книг» открылась  в Глубокской районной библиотеке. ... Читать далее...
В читальном зале Глубокской детской библиотеки действует выставка-обзор «СПИД: опасно этого не знать!», приуроченная ко Дню профилактики ВИЧ-инфекции. ... Читать далее...
 Чарневіцкая бібліятэка дзейнічае як інфармацыйна-культурны цэнтр для жыхароў сваёй зоны абслугоўвання... ... Читать далее...
 Ежегодно 1 декабря отмечается Всемирный день борьбы со СПИДом, который является следствием ВИЧ-инфекции. ... Читать далее...
Версия для слабовидящих

Статистика пользователей

Период:

2020-01-01 - 2025-12-13

Зарегистрировалось:

137

Сёння 12

Тыдзень 245

Месяц 520

Усяго 260,036

 01.10

 

1 кастрычніка работнікі культуры Ломашаўскага сельсавета правялі акцыю-віншаванне "В природе -- золотая осень, а в жизни -- возраст золотой".

8585У яе рамках адбыліся міні-марафон скандынаўскай хадзьбы "Маршрут здоровья -- шаг к долголетию" і святочны агеньчык "Мудрости свет". Удзельнікамі былі жанчыны "сярэбранага" і "залатога" узросту. 

 Кіраўніком і інструктарам міні-марафона выступіў  Рыгор Сцяпанавіч Скрабатун, настаўнік фізічнай культуры мясцовай школы. Ён расказаў пра гісторыю ўзнікнення скандынаўскай хадзьбы і яе карысць для здароўя. Міні-марафон пачаўся размінкай з рознымі практыкаваннямі і майстар-класам ад Рыгора Сцяпанавіча.

Міні-марафон даўжынёй 422 метры праходзіў у мясцоваму парку. Усе ўдзельнікі дастойна (і не па аднаму разу!) прайшлі дыстанцыю.

2crtDSqvx6o

 

 

Дарэчы, сярод іх былі Фаціна Фёдараўна Лаўрыновіч і Рэгіна Юзафаўна Гаўрыльчык, якія маюць паважаны ўзрост -- амаль 90 год!  

Марафон закончыўся агеньчыкам "Мудрости свет". Работнікі бібліятэкі і цэнтра культуры падрыхтавалі конкурсы і віктарыны, танцы і песні, прысмакі і гарбату, што стварыла святочны настрой у прысутных. Весела праходзілі конкурсы частушак, танчылі вальсы і факстроты, полькі і кадрылі.

 rTV1xemZacDmuTYAPhTCIh3Jehvg9FkU

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 HK5LU102a0cpb9KXbugqa8Алена Сцяпанаўна Барысёнак, Лілія Мікалаеўна Касабуцкая, Людміла Іванаўна Казачонак, Галіна Леанідаўна Базылюк, Вера Васільеўна Турло і Марыя Філіпаўна Бурда ўсё жыццё былі і застаюцца ў цэнтры культурнага жыцця вёскі, маюць актыўную грамадзянскую пазіцыю і ўпэўнены, што чалавек у розным узросце павінен быць бадзёрым і пазітыўным!

 

f8OqaeWWVF0Бібліятэкар зрабіла агляд літаратуры па здароваму ладу жыцця, распавяла пра фіта-чаі і ў якасці падарунка прэзентавала прысутным наборы смачнай гарбаты.

Музычныя паўзы стваралі камфортную атмасферу...

Работнікі культуры ўпэўнены, што пачатак восені для паважаных жанчын адбыўся радасным і светлым, і зімовы перыяд яны правядуць з цікавасцю ў сценах бібліятэкі і Ломашаўскага цэнтра культуры! 

 

Спасібёнак М.В., бібліятэкар Ломашаўскай сельскай бібліятэкі.