Пост — праздник души
На кніжных паліцах – навінкі!
БЫЎ. ЁСЦЬ. БУДЗЕ
Неделя милосердия в Глубокской районной библиотеке
Выставка-обзор «СПИД: опасно этого не знать!»
Чарневіцкая сельская бібліятэка ў лістападзе 2025 года
«Бояться не нужно, нужно знать»
  Духовно-просветительская встреча "Пост — праздник души" состоялась  в Обрубской сельской библиотеке-клубе. ... Читать далее...
Беларускіх аўтараў. На роднай і рускай мовах. Класікаў і сучаснікаў! ... Читать далее...
Студыя паэтычнай творчасці «Сустрэчы для душы» разам з кіраўніком Жаннай Юркевіч успомнілі слаўнае імя Уладзіміра Караткевіча. ... Читать далее...
 «Аллея добрых книг» открылась  в Глубокской районной библиотеке. ... Читать далее...
В читальном зале Глубокской детской библиотеки действует выставка-обзор «СПИД: опасно этого не знать!», приуроченная ко Дню профилактики ВИЧ-инфекции. ... Читать далее...
 Чарневіцкая бібліятэка дзейнічае як інфармацыйна-культурны цэнтр для жыхароў сваёй зоны абслугоўвання... ... Читать далее...
 Ежегодно 1 декабря отмечается Всемирный день борьбы со СПИДом, который является следствием ВИЧ-инфекции. ... Читать далее...
Версия для слабовидящих

Статистика пользователей

Период:

2020-01-01 - 2025-12-10

Зарегистрировалось:

137

Сёння 6

Тыдзень 107

Месяц 382

Усяго 259,898

 TYDZEN knigi. 22 jpg

 

    Padsville.Dz b ka 1   “Добрыя гісторыі для маленькіх дзяцей” -- так называлася гутарка-разважанне, праведзеная ў рамках Дня праваслаўнай кнігі. Увазе  маленькім чытачам былі прадстаўлены апавяданні з серыі кніг “Зярняткі”. Добрыя гісторы, сабраныя са слоў-зярнятак. Вядома, што словы-зярняткі бываюць і добрыя, і злыя. Але ў зборніках сабраны толькі добрыя зярняткі!
      Дзеці з цікавасцю слухалі апавяданні “Леў і мыш”, “Конь і жаба”, “Кульгавы”, “Верны сябар”, “Крыўднае слова” і актыўна абмеркаўвалі пачутае. Напрыканцы мерапрыемства яны  прагледзілі кнігі, якія экспанавалася на выставе “Святло дабра з-пад вокладкі". І калі пасля чытання такіх добрых апавяданняў камусьці захочацца зрабіць добры ўчынак, ці проста стане цёпла і радасна на душы -- гэта значыць, што добрыя зярняткі ўпалі на адкрытыя дзіцячыя сэрцы і далі свой парастак...

Padsville.Dz b ka 2Padsville.Dz b ka 3Padsville.Dz b ka 4

       

 

 

 

 

 

 

 

 

Традыцыйна, напярэдадні веснавых канікул, супрацоўнікі Падсвільскай дзіцячай бібліятэкі запрасілі юных чытачоў наPadsville.Dz b ka 8 Тыдзень дзіцячай кнігі “Будем вместе мы читать, славу книги возвращать!” У рамках Тыдня  бібліятэкар правяла з выхаванцамі дзіцячага садка літаратурную відэагадзіну “Добры казачнік з Рамашкова”. Дзеткі пазнаёміліся з творчасцю пісьменнікм-казачнікм Генадзя Цыферава, 95-годдзе з дня нараджэння якога адзначаецца сёлета.  Бібліятэкар коратка расказала ім пра жыццё пісьменніка і пра творы, якія ён напісаў.  А затым дзеці паглядзелі мультфільм пра дапытлівага Паравозіка з Рамашкава, які заўжды спазняецца на станцыю... З цікавасцю хлопчыкі і дзеўчынкі паслухалі казку пра Лашарыка, адказвалі на пытанні віктарыны, выконвалі вясёлыя заданні. Дзяўчынкі ўзгадвалі назвы кветак, якія яны ведаюць, а хлопчыкі з рознакаляровых колаў складалі свайго Лашарыка. У завяршэнні бібліятэкар правяла агляд кніг Генадзя Цыферава і запрасіла маленькіх падсвільчан наведаць бібліятэку.

         Да 210-годдзя з дня нараджэння Паўла Яршова для дашкольнікаў прайшлі гучные чытанні з прыпынкам “С Коньком-Горбунком в сказку русскую войдём”. Мерапрыемства пачалося знаёмствам з жыццём і творчасцю аўтара казкі. А затым прайшлі гучныя чытанні знакамітага твора ўперамешку з праглядам мультфільма пра Канька-гарбунка. Дзеці лёка і хутка адказвалі на пытанні віктарыны: якога росту быў Канёк-Гарбунок?  Хто з'яўляецца верным памочнікам галоўнага персанажа на працягу ўсёй казкі? За што Рыба-кіт несла сваю мучэнне? Чаму цар зварыўся ў катле, а Іван не? і інш. Мерапрыемства прайшло ў сяброўскай і вясёлай абстаноўцы.

Padsville.Dz b ka 12

Padsville.Dz b ka 14

Padsville.Dz b ka 13

  Padsville.Dz b ka 10Padsville.Dz b ka 5      

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

Да Сусветнага дня паэзіі работнікі бібліятэкі правялі разам з юным чытачам вершаваную экспрэс-гадзіну “Нясумныя радкі і шкодныя парады Рыгора Остэра”. Рыгор Остэр — не проста таленавіты пісьменнік, але і майстар стварэння смешных і пацешных гісторый. Яго “шкодныя парады” заўсёды выклікаюць усмешку і падымаюць настрой. На мерапрыемстве дзеці пазнаёміліся з жыццём і творчасцю дзіцячага пісьменніка, з яго забаўнымі і цікавымі кнігамі: “Шкодныя парады”, “Кацяня па імі Гаў”, “Зарадка для хваста", “Кватэравядзенне”, якія не толькі забаўляюць, але і вучаць выдумляць, пашыраюць кругагляд і творчую кемлівасць. Школьнікі па чарзе чыталі вясёлыя вершы паэта і ўяўлялі сабе, як гэта можа быць.

       Padsville.Dz b ka 6Да Года добраўпарадкавання работнікі бібліятэкі прапанавалі юным чытачам гадзіну цікавых фактаў “Кніга -- твой сябар, беражы яе!”. Падчас мерапрыемства бібліятэкар расказала пра гісторыю з'яўлення на свет кнігі, пра матэрыялы з якіх здаўна ствараліся кнігі, пра складаны прцэс друкарства, пра значэнні чытання для развіцця мыслення і асобы. Дзеці ўспаміналі прыказкі і прымаўкі пра кнігі, адгадвалі загадкі. Выклікаў цікаваць фільм ”Працэс вырабу кнігі”. Напрыканцы мерапрыемства дзеці пазнаёміліся з тым, як правільна абыходзіцца з кнігай, каб яна была чыстай, акуратнай і доўга служыла чытачу.

Каляга А.І., загадчык Падсвільскай дзіцячай бібліятэкі