Навіны
Дзень праваслаўнай кнігі ў Падсвільскай гарпасялковай дзіцячай бібліятэцы

“Добрыя гісторыі для маленькіх дзяцей” - гутарка-разважанне, праведзеная бібліятэкарам Падсвільскай гарпасялковай дзіцячай бібліятэкі у рамках Дня праваслаўнай кнігі для сваіх чытачоў.
Увазе дзяцей былі прадстаўлены апавяданні з серыі кніг “Зярняткі”. Гэта добрыя гісторыі для маленькіх чытачоў. Зярняткі – гэта словы, з якіх атрымаліся цікавыя гісторыі. Зярняткі бываюць добрыя і злыя. У гэтых зборніках сабраны толькі добрыя зярняткі. Дзеці з цікавасцю слухалі апавяданні: “Леў і мыш”, “Конь і жаба”, “Кульгавы”, “Верны сябар”, “Крыўднае слова “ і прынялі ўдзел у іх абмеркаванні.
Напрыканцы мерапрыемства прысутныя змаглі азнаёміцца з літаратурай, якая экспанавалася на выставе «Святло дабра з-пад вокладкі». І, калі пасля знаёмства з гэтымі
апавяданнямі, хоць каму-небудзь захочацца зрабіць што-небудзь добрае, а можа проста стане цёпла і радасна - усё гэта азначае, што нейкія добрыя зярняткі ўпалі на дзіцячыя сэрцы і далі свой парастак.
Бібліятэкар В.М.Марцынкевіч
- 475

