Матэрыяльныя каштоўнасці Глыбоцкага краю
Бібліятэкары Падсвільскай гарпасялковай бібліятэкі лічаць адной са сваіх задач -- патрыятычнае выхаванне падрастаючага пакалення, знаёмства падлеткаў з гісторыяй і культурай роднага падсвільскага краю. Адна з эфектыўных форм -- сустрэчы з аматарамі літаратурнай творчасці, краязнаўцамі, творчымі людзьмі.
На краязнаўчую гадзіну "Нематэрыяльныя каштоўнасці Глыбоцкага краю" бібліятэкары запрасілі Алу Альфрэдаўну Арцімовіч, майстра клуба народных майстроў "Крыніца", носьбіта інсітнага мастацтва з суседняй вёскі Галубічы.
Алла Альфрэдаўна ўжо была госцяй бібліятэкі, знаёміла наведвальнікаў са сваімі работамі. Яна -- пастаянны ўдзельнік раённых і абласных творчых выстаў і адзіная ў раёне, хто стварае скульптурныя работы ў інсітным стыле. Адметнасць гэтага мастацтва ў тым, што творцы, як правіла, не маюць прафесійнай адукацыі і працуюць у адпаведнасці з уласным разуменнем прыгажосці і патрэбай самавыяўлення.
Работы Аллы Альфрэдаўны ўвайшлі ў спіс "Нематэрыяльных каштоўнасцей Глыбоцкага краю".
Сустрэча з таленавітай зямлячкай дала вучням разуменне таго, што талент і жаданне ствараць часам кардынальна мяняюць жыццё і светаўспрыманне чалавека, паказваюць маляўнічасць і казачнасць свету...



Яцкоўская С.П., заг. Падсвільскай гарпасялковай бібліятэкі.
- 279

