Пост — праздник души
На кніжных паліцах – навінкі!
БЫЎ. ЁСЦЬ. БУДЗЕ
Неделя милосердия в Глубокской районной библиотеке
Выставка-обзор «СПИД: опасно этого не знать!»
Чарневіцкая сельская бібліятэка ў лістападзе 2025 года
«Бояться не нужно, нужно знать»
  Духовно-просветительская встреча "Пост — праздник души" состоялась  в Обрубской сельской библиотеке-клубе. ... Читать далее...
Беларускіх аўтараў. На роднай і рускай мовах. Класікаў і сучаснікаў! ... Читать далее...
Студыя паэтычнай творчасці «Сустрэчы для душы» разам з кіраўніком Жаннай Юркевіч успомнілі слаўнае імя Уладзіміра Караткевіча. ... Читать далее...
 «Аллея добрых книг» открылась  в Глубокской районной библиотеке. ... Читать далее...
В читальном зале Глубокской детской библиотеки действует выставка-обзор «СПИД: опасно этого не знать!», приуроченная ко Дню профилактики ВИЧ-инфекции. ... Читать далее...
 Чарневіцкая бібліятэка дзейнічае як інфармацыйна-культурны цэнтр для жыхароў сваёй зоны абслугоўвання... ... Читать далее...
 Ежегодно 1 декабря отмечается Всемирный день борьбы со СПИДом, который является следствием ВИЧ-инфекции. ... Читать далее...
Версия для слабовидящих

Статистика пользователей

Период:

2020-01-01 - 2025-12-10

Зарегистрировалось:

137

Сёння 9

Тыдзень 110

Месяц 385

Усяго 259,901

 21

Гісторыя бібліятэчнай справы ў Чарневічах налічвае больш стагоддзя...

У лютым 1919 года па ініцыятыве У.І.Леніна на падставе рашэння ЦК РКП(б) была ўтворана Літоўска-Беларуская ССР (Літбел), у склад якой увайшла і Віленская губерня, а ў яе складзе Дзісенскі павет, да якога і адносілася Чарневіцкая воласць.

А ўжо ў ліпені 1919 года Старшыня Судова-Следчай Камісіі Віленскага Губваенкома Літбела і Палітычны агітатар Афанасьева падрыхтавалі асобаўпаўнаважанаму Савету Абароны Літбела Жыманоўскаму дакладную запіску. 

З Дакланой запіскі Старшыні Судова-Следчай Камісіі Віленскага Губваенкома
Беліна і Палітычнага агітатара Афанасьева
Асобаўпаўнаважанаму Савета Абароны Літбела Жыманоўскаму Аб стане партыйнай і савецкай работы ў Чарневіцкай воласці.                                              
7 ліпеня 1919 года

"Черневицкая волость небольшая и население почти всё белорусское. Состав волостного Совета 8 человек, а исполком 5 человек. Председатель исполкома Семён Фёдорович Чабан (сочувствующий). Волостной военный комиссар Бельский (беспартийный). Материальное положение членов Совета - среднее и бедное крестьянство. Митинги и лекции не устраивались, за исключением двух раз, которые были устроены приезжими товарищами из Вильно и Витебска. Ячейки коммунистической не существует. Изб-читален нет ни одной в волости. Литературы совершенно нет...

Мною было организовано 8 изб-читален в районе волости: 1-я при волостном исполкоме [д. Черневичи] – заведующий военком Бельский, 2-я – в дер. Скворцы – зав. Митрофан Корзенок, 3-я- Шитики – (Иван Лось), 4-я- Скражино - (Фома Грабовский), 5-я - Тупичино (Василий Логовец), 6-я- Гончары – (Осип Грабовский), 7-я - Литки – (Бронислав Раговский), 8-я -Лоси – (Иван Борисёнок).

Заведующим этих изб-читален даны мною инструкции относительно пользования книгами этих изб-читален. Избы были снабжены там же на месте брошюрами, плакатами, листовками и газетами в очень небольшом количестве и необходимо эти избы через волисполком снабжать чаще новой литературой. Население с жадностью набрасывается на произведения печати..."

Такім чынам, у Чарневічах, у ліпені 1919 годза рашэннем Вiленскага губваенкома Лiтоўска-Беларускай рэспублiкі была адкрыта ізба-чытальня, якая стала першай мясцовай бібліятэкай. Першым загадчыкам быў ваенком Чарневiцкага валаснога выканкома Бельскi. Знаходзілася ўстанова ў будынку валаснога Савета, які быў спалены ў гады Вялікай Айчыннай вайны. Звестак аб тым, як доўга праіснавала бібліятэка, не захавалася. Але звярнуўшыся да гістарычных фактаў, можна зрабіць вывад, што гэта быў даволі непрацяглы час. Бо ўжо з канца лета 1919 года Глыбоччына апынулася ў зоне польскай акупацыі, былі закрыты рускія і беларускія школы. На працягу 1919-1920 года наш край знаходзіўся ў зоне баявых дзеянняў. Улада папераменна была то ў руках польскай арміі, то ў рэвалюцыйнага камітэта.

А 18 сакавіка 1921 года быў падпісаны Рыжскі мірны дагавор, паводле якога Заходняя Беларусь, адпаведна і Чарневіцкая воласць адыходзілі да Польскай дзяржавы. Існаванне ізбы-чытальні ў такіх умовах было малаверагодным. З 1 верасня 1924 года ў Чарневічах пачынае працаваць сямігадовая школа, пры якой фактычна існавала школьная бібліятэка.

Гісторыя сучаснай Чарневіцкай сельскай бібліятэкі пачынаецца з пасляваеннага 1947 года. Будынак, у якім знаходзілася тагачасная бібліятэка, не захаваўся да нашага часу. Але засталося ў памяці вяскоўцаў імя першага бібліятэкара -- Багдановіч Вольга Фёдараўна

Harnevickaya sel. b ka 6Вельмі мала звестак засталося аб дзейнасці бібліятэкі ў 50-я гады. Вядома, што ў 1951-1952 г.г. бібліятэкарам працавала Качан Яўгенія Уладзіміраўна. З 1952 па сярэдзіну 50-х -- Хахолка Міхаіл Паўлавіч. У 1959-1960 г.г. бiблiятэкай загадвала Латышкевiч Лiлiя Савельеўна. Мяркуючы па тым, што прозвішчы бібліятэкараў мяняліся, то работа бібліятэкарам была непростая.

1960-я гады былі адметнымі частай зменай работнікаў -- Пiрог А., Гуйда Т., Дударонак Т. Але бібліятэка заставалася месцам адпачынку вяскоўцаў, асабліва моладзі, якой на той час было ў Чарневічах многа. Сюды прыходзілі не толькі за кнігай, а каб сустрэцца, абмеркаваць апошнія навіны ў вёсцы і і свеце, пагуляць у шашкі, патанцаваць ... 

Harnevickaya sel. b ka 8На пачатку 70-х гаспадарка ўзвяла новы будынак, дзе размясціліся бібліятэка і сельскі клуб.   Harnevickaya sel. b ka 5

У гэты час у бібліятэцы працавалі С.Балтакіс,
Г.Вашыла, З.Шульга,
Сямчонак (Кандзерская) Валянціна Іванаўна. 
 

 

 

 Harnevickaya sel. b ka 34У снежні 1977 года бібліятэку прыняла Ясюкевіч Галіна Мікалаеўна. Ураджэнка в. Бабічы Глыбоцкага раёна (1930 г.н.),  пасля школы скончыла курсы рахункаводаў і паляводаў у Глыбокім. Маладая аграномка прыехала ў Замхава і развярнула актыўную работу. Днём – на працы, а вечарам збірала моладзь, рыхтавала канцэрты. Завадная была, непаседлівая і гарэзлівая. Пазней яе абралі старшынёй народнага кантролю гаспадаркі, неаднаразова выбіралася дэпутатам сельскага Савета.

Але лёс распарадзіўся так, што вясной 1953 года перайшла на працу ў Замхаўскую сельскую бібліятэку. Выконвала абавязкі як бібліятэкара, так і клубнага работніка.  "Калі я перайшла працаваць у бібліятэку, арганізацыю вечароў адпачынку афіцыйна ўсклалі на мяне. Я запрашала да ўдзелу ў мастацкай самадзейнасці ўсіх, хто меў жаданне і прыродныя здольнасці".

Арганізоўвала святы, якія былі вельмі запатрабаванымі ў вяскоўцаў, рыхтавала канцэрты. Для малаграматных вяскоўцаў чытала ўслых газеты, расказвала пра падзеі, якія адбываліся ў раёне і краіне. Пасля цэнтралізацыі бібліятэк раёна (1977 г.) Галіна Мікалаеўна ўзначаліла Чарневіцкую бібліятэку, а Замхаўская бібліятэка стала пунктам выдачы літаратуры.

Галіна Мікалаеўна была актыўным прапагандыстам друкаванага слова, удзельнікам мастацкай самадзейнасці.  Аказвала значную дапамогу студэнтам-завочнікам у атрыманні сярэдне-спецыяльнай або вышэйшай адукацыі, мясцоваму актыву -- ў інфармацыйна-прапагандысцкай рабоце гаспадаркі, мясцовай уладзе -- у правядзенні дзяржаўных агітацыйных і выбарчых мерапрыемстваў. Вяла работу па папулярызацыі матэрыялаў з’ездаў і канферэнцый КПСС, вяла антырэлігійную прапаганду. Афармляла чырвоныя куткі на фермах і мехдварах. Інфармавала спецыялістаў сельскай гаспадаркі аб літаратуры па перадавому вопыту. 
У зоне абслугоўвання Чарневіцкай бібліятэкі было звыш 20 вёсак і жыхарам неабходна было данесці кнігі і перыядычныя выданні.

 З 1986 года Галіна Мікалаеўна працавала ў Замхаўскай бібліятэцы, а ў 1992-м  -- пайшла на заслужаны адпачынак. Стаж работы ў бібліятэчнай сістэме склаў 38 год. Галіна Мікалаеўна была адказным работнікам і грамадзянінам. За актыўны ўдзел у грамадскім жыцці і папулярызацыі літаратуры мае шмат Грамат Глыбоцкага РКП(б), Глыбоцкага аддзела культуры.

Час патрабаваў новых маладых спецыялістаў. І ў бібліятэчным жыцці зноў пачалася чарада новых работнікаў. Бібліятэку ў Чарневічах прыняла Багдановіч Аліна Іосіфаўна, якую ў жніўні 1986 года змяніла малады бібліятэчны спецыяліст – Саўчанка Таццяна Георгіеўна.

Наступным работнікам стала Дударонак (Ясінская) В.М.  І толькі ў жніўні 1994 года ў Чарневіцкую бібліятэку "ўсур'ёз і надоўга" уладкоўваецца выпускніца Магілёўскага бібліятэчнага тэхнікума Пратасевіч Ніна Фёдараўнаякая і па цяперашні час загадвае бібліятэкай. 

  0002Harnevickaya sel. b ka 1

Асноўныя колькасныя паказчыкі Чарневіцкай сельскай бібліятэкі за 1998 год

Кнiжны фонд – 6994 экз.;

чытачы - 452, з iх дзяцей -124;

кнiгавыдача – 7883;

Зона абслугоўвання заставалася вялікай -- 20 вёсак (Чарневічы, Чабаны, Слабада, Шыцікі, Замхава, Мазурава, Ананічы, Бабічы, Рамашкі, Павіншчына, Ласі, Лісіцы, Лосева, Рослева, Сахнавічы, Багушэвічы, Шчаўкуны, Скражына, Сёмкі, Карнацкія).

 Жанчыне лёсам прызначана быць маці. І на перыяд адпускоў па догляду за дзецьмі ў бібліятэцы працавалі Ганебная Ірына Леанідаўна (май 1998 - верасень 1999), Карандзей Таццяна Уладзіміраўна (2001-2004).  Вось так Таццяна Карандзей ўспамінае тыя гады: "Работа ў Чарневіцкай бібліятэцы, дзе пачынаўся мой працоўны шлях, стала для мяне добрай жыццёвай школай. Трэба было вучыцца думаць па-гаспадарску, як адрамантаваць печ, як прывезці гліну і пясок, паліва... Мама шкадавала мяне, вучыла, маўляў: "... што ж рабіць, дачушка, нікому нічога лёгка не даецца. Старайся, працуй". А мне хацелася не проста дзень да вечара адбыць у бібліятэцы, а як мага больш мець чытачоў..."

У 1996 г. будынак культустаноў прызналі  аварыйным і ў сакавіку 2011 года бібліятэкаHarnevickaya sel. b ka 13 перамясцілася ў Чарневіцкую сярэднюю школу. Класнае памяшканне, дзе месціўся фонд, было невялікае, але вельмі ўтульнае і цёплае, чаго так не хапала ў старым будынку бібліятэкі!  

Працаваць у гэтай бібліятэцы было Ніне Фёдараўне лёгка. Былі  добрыя адносіны з усім калектывам школы: ад тэхперсанала да дырэктара, не кажучы ўжо пра дзяцей, якія кожную перамену прыбягалі ў бібліятэку. І нават не самыя аматары чытання прыходзілі ў бібліятэку за кампанію, або проста пагартаць часопіс або кнігу. Бібліятэчныя будні былі напоўнены цікавай і змястоўнай працай з кнігай і чытачом. Праводзілася шмат мерапрыемстваў як бібліятэчных, так і сумесных са школай. Бібліятэкар была частым госцем на піянерскіх зборах, класных і інфармацыйных гадзінах, ранішніках, на мерапрыемствах у лагеры адпачынку дзённага прыбывання “Пралеска”. Работа з дзіцячым чытачом была на высокім узроні. Сярод их было шмат творчых асоб, якія з цікавасцю ставіліся 

Harnevickaya sel. b ka 15

Але знаходжанне бібліятэкі ў адукацыйнай установе нарадзіла шмат пытанняў з дарослымі чытачамі. Адны пастаянныя чытачы катэгарычна не жадалі наведваць бібліятэку ў школе, другія наведывалі бібліятэку значна радзей. І бібліятэкар, каб "не згубіць" сваіх чытачоў, пачала актыўна абслугоўваць чытачоў на даму і па месцы працы ўсіх жадаючых. Такой "бібліятэцы на калёсах" сталі рады многія з вяскоўцаў:

"Мир не без добрых людей

Говорят, что в последнее вре­мя мы стали более чёрствыми по отношению друг к другу, а челове­ка доброго и искреннего встре­тишь не часто. Мне, наверное, по­везло, потому что в своей жизни я встречал много хороших людей. Моя односельчанка, заведующая Черневичской сельской библиоте­кой Нина Фёдоровна Протасевич именно такой человек.

Не так давно случилась со мной неприятность. Я шёл из биб­лиотеки (находится она теперь в здании школы) и, спускаясь со школьного крыльца, оступился и повредил ногу. Подумал, что теперь долго не смогу приходить в биб­лиотеку. Однако печаль была не­долгой. Как только Нина Фёдоров­на узнала о моём несчастье, она стала приносить мне книги домой. Нина Фёдоровна - начитанная, очень скромная, доброжелательная женщина. Она любит свою профес­сию, умеет заинтересовать чтени­ем и взрослых, и детей. Если вы пришли в библиотеку и не знаете, какую книгу выбрать, она всегда поможет, посоветует что-нибудь но­вое, интересное. Именно благода­ря этой женщине чтение стало лю­бимым занятием для многих уче­ников Черневичской СШ".              д. Черневичи. 

А. Тращенко,  Мир не без добрых людей
// 
Веснік Глыбоччыны.- 2011.- 28 верасня.

Harnevickaya sel. b ka 30У 2007 годзе быў арганізаваны бібліятэчны дзіцячы клуб “Усяведы”, сябрамі якога сталі вучні малодшых класаў. Штомесяц бібліятэкар сумесна са школьнікамі праводзіла рознастайныя мерапрыемствы.

 Harnevickaya sel. b ka 202010 год у гісторыі вёскі Чарневічы адметны. Ёй наданы статус "аграгарадок". У хуткім часе было  прынята рашэнне аб будаўнiцтве ў аграгарадку клуба i бiблiятэкi. 1 кастрычнiка 2015 года адбылося ўрачыстае адкрыццё шматфункцыянальнага культурнага комплекса. Ганаровым госцем быў Старшыня Палаты прадстаўнiкоў Рэспублікі Беларусь У. П. Андрэйчанка.

Асноўныя колькасныя паказчыкі бібліятэкі за 2011 год:
кнiжны фонд – 6375экз.;
чытачы - 353, з iх дзяцей -100;
кнiгавыдача – 6417.
У зону абслугоўвання бiблiятэкi ўваходзіць 567 жыхароў 20-ці вёсак. 

Бібліятэка адразу стала сапраўдным інфамацыйна-культурным цэнтрам вёскі. Прасторнае светлае памяшканне, асобны дзіцячы куток, камп'ютар... У бібліятэцы актывізавалася масавая работа. Камп'ютарызацыя ўвяла ў практыку новыя формы работы. Прэзентацыі, прагляды фота і відэаматэрыялаў інфармацыйна і эмацыянальна ўздзейнічаюць на чытача, далучаюць дзецей да кнігі і літаратурнай творчасці. Як прыклад - верш "Чарневічы", нпісаны Кацярынай Ганебнай. Рэкламная прадукцыя, графічнае афармленне выстаў і кніжных паліц спрыяе актыўнай папулярызацыі бібліятэкі, яе фонду і выконваемых платных паслуг. 

У 2016 г. на базе Чарневіцкай сельскай бібліятэкі прайшоў тэматычны семінар “Бібліятэка ў сістэме эстэтычнага выхавання дзяцей і моладзі". Бібліятэкары раёна ўбачылі сучасную сельскую бібліятэку і адзначылія яе работу.

01Бібліятэка працуе па мэтавых праграмах: “Сэрцам роднага слова краніся” (2016папулярызацыі беларускай літаратуры), "З любоўю да роднага слова" (2018папулярызацыі беларускай літаратуры), "Шануй свой край і ўслаўлаўляй" (2022-2023, краязнаўства). Мэта праграм - наблізіць бібліятэку да вяскоўцаў, паказаць ім багаты фонд мастацкай, галіновай і краязнаўчай літаратуры, навучыць карыстацца назапашанымі ў бібліятэцы ведамі. 

Асноўныя колькасныя паказчыкі Чарневіцкай сельскай бібліятэкі за 2022 год

Кнiжны фонд – 7355 экз.;  чытачы - 250, з iх дзяцей -50;  кнiгавыдача – 4554.

Зона абслугоўвання -- 3 вёскі, Чарневічы, Слабада, Замхава, 407 жыхроў. 

IMG 20220623 125438Адметнай рысай Чарневіцкай бібліятэкі з'яўляецца экспанаванне мастацкіх карцін, аўтарамі якіх з'яўляюцца не толькі глыбачане. Наведвальнікі бібліятэкі з задавальненнем знаёмяцца з мастацкімі творамі, цікавяцца аўтарамі работ. Вельмі ўразіла наведвальнікаў выстава  фотаздымкаў “Беларусь: у абдымках зорак” астранома, фатографа, глыбачаніна Віктара Малышчыца.

Чарневіцкая бібліятэка ганарыцца сваімі чытачамі, як цяперашнімі, так і тымі, для каго ўстанова была памочнікам у набыцці ведаў і прыступкай у далейшым жыцці... У свой час яе наведвалі будучыя вядомыя асобы -- паэт,  член Полацкага народнага літаб'яднання "Надзвінне" Куц Уладзімір Сямёнавіч, літаразнаўца, літаратурны крытык Чабан Тамара Канстанцінаўна, заслужаны настаўнік Беларусі Дзмітрыева Ларыса Міхайлаўна, пачынаючая паэтка Бельская Ірына. Гасцямі бібліятэкі быў Гарадніцкі Яўген Андрэевіч, літаратуразнавец, літаратурны крытык, паэт, зямлячка, пісьменніца Ірына Жарнасек.

Застаюцца вернымі сябрамі бібліятэкі мясцовыя краязнаўцы, настаўнікі Норка Віктар Міхайлавіч і Бельска Алла Іванаўна.  

Чарневіцкая сельская бібліятэка з'яўляецца адной з сацыяльна-культурных устаноў і займае значнае месца ў грамадскім жыцці вёскі.