Пост — праздник души
На кніжных паліцах – навінкі!
БЫЎ. ЁСЦЬ. БУДЗЕ
Неделя милосердия в Глубокской районной библиотеке
Выставка-обзор «СПИД: опасно этого не знать!»
Чарневіцкая сельская бібліятэка ў лістападзе 2025 года
«Бояться не нужно, нужно знать»
  Духовно-просветительская встреча "Пост — праздник души" состоялась  в Обрубской сельской библиотеке-клубе. ... Читать далее...
Беларускіх аўтараў. На роднай і рускай мовах. Класікаў і сучаснікаў! ... Читать далее...
Студыя паэтычнай творчасці «Сустрэчы для душы» разам з кіраўніком Жаннай Юркевіч успомнілі слаўнае імя Уладзіміра Караткевіча. ... Читать далее...
 «Аллея добрых книг» открылась  в Глубокской районной библиотеке. ... Читать далее...
В читальном зале Глубокской детской библиотеки действует выставка-обзор «СПИД: опасно этого не знать!», приуроченная ко Дню профилактики ВИЧ-инфекции. ... Читать далее...
 Чарневіцкая бібліятэка дзейнічае як інфармацыйна-культурны цэнтр для жыхароў сваёй зоны абслугоўвання... ... Читать далее...
 Ежегодно 1 декабря отмечается Всемирный день борьбы со СПИДом, который является следствием ВИЧ-инфекции. ... Читать далее...
Версия для слабовидящих

Статистика пользователей

Период:

2020-01-01 - 2025-12-10

Зарегистрировалось:

137

Сёння 10

Тыдзень 111

Месяц 386

Усяго 259,902

 Glubochane 12

 31 мая 2022 года спаўнілася б 70 гадоў з дня нараджэння Тамары Канстанцінаўны Чабан 

Chaban T. 5Тамара Канстанцінаўна Чабан (31 мая 1952, вёска Чабаны, Глыбоцкі раён, Віцебская вобласць - 20 сакавіка 1992, Мінск) — беларускі літаратуразнавец, педагог, грамадскі дзеяч.

Нарадзілася ў сялянскай сямі, бацька Канстанцін Cямёнавіч быў удзельнікам Вялікай Айчыннай вайны. У 1969 годзе скончыла Чарневіцкую сярэднюю школу.  

 

Chaban T. 4Chaban T. 1Пасля заканчэння філалагічнага факультэта БДУ (1974) выкладала беларускую мову і літаратуру ў Ветрынскай сярэдняй школе Полацкага раёна. Завочна закончыла аспірантуру пры кафедры беларускай літаратуры БДУ (1980). У 1978 годзе пераехала ў Мінск. Працавала старшым карэктарам у выдавецтве «Навука і тэхніка». 3 1981 г. — навуковы супрацоўнік Інстытута літаратуры Акадэміі навук Беларусі.

Chaban T. 4У 1982 абараніла кандыдацкую дысертацыю на тэму «Рамантычныя тэндэнцыі ў сучаснай беларускай паэзіі». Абіралася старшынёй савета клуба «Братэрства», членам рэдкалегіі штогоднікаў «Дзень паэзіі» — 88 і 89 гг.. Вяла шырокую дзейнасць у абарону прыроды. 

 

 

Chaban T. 6Літаратурную творчасць пачала з вершаў, якія пісала яшчэ калі вучылася ў сярэдняй школе. У друку ўпершыню выступіла ў 1977 г. з рэцэнзіяй на кнігу В. Іпатавай «Парасткі» («Літаратура і мастацтва»). Яе артыкулы па праблемах сучаснага літаратурнага працэсу друкаваліся на старонках рэспубліканскіх і саюзных выданняў, а таксама ў зборніках «Песні беларускай валадар», «Узроўні фальклорных уплываў» і інш.

Тэматыка літаратурных даследаванняў Тамары Чабан была скіравана на літаратурны працэс XX ст. Для артыкулаў характэрныя філасафічнасць, заглыбленасць у праблемы літаратурнага працэсу, уважлівы падыход да яго акалічнасцяў і супярэчнасцяў, праніклівы роздум над рэчаіснасцю.

Chaban T. 9284512747 4913647295413030 7365601281436904736 nТ. Чабан аўтар шматлікіх творчых партрэтаў, рэцэнзій на кнігі вершаў Р. Баравіковай, А. Грачанікава, В. Іпатавай, Г. Каржанеўскай, Н. Мацяш, Я. Янішчыц і інш. Яе працы пазначаны шырынёй аўтарскага погляду, прафесійнай падрыхтаванасцю, аналітычнай заглыбленасцю, навуковасцю, эмацыянальнасцю, уменнем весці гаворку пра значнае.

Аўтар кніг пра паэзію "Крылы рамантыкі" (1982 г.), "Сучасная паэзія і фальклор" (1988 г.).

Укладальнік зборнікаў

"Зона бяды": пісьменнікі, вучоныя, публіцысты пра экалогію / [укладальніца Т. Чабан. - Мінск : Мастацкая літаратура, 1990. - 364, [2] с.

"Вобраз 86" : літаратурна-крытычныя артыкулы / [складальнік Т. Чабан. - Мінск : Мастацкая літаратура, 1986. - 221, [2] с.

 Хвіліна шчасця выпала зямнога

Здавалася б – жыві і не тужы,

Але адкуль, адкуль трывога,

Адкуль яна, трывога на душы?

Над гэтым родным і гаючым  полем,

Пад родным небам, вечна маладым,

Чаму, душа, заходзішся ты болем,

Нібы ўсё гэта траціш назаўжды.

У светлы міг спагады і спакою

Ты і Сусвет – як долькі-спарышы,

Але душа… Што дзеецца з табою?

Што чуеш ты, вяшчуеш ты, душа?

***

ПРЫВЫКАЮ

Прывыкаю не траціць часу

На касметыку, ўборы, прыкрасы.

А маршчынкі заўсёды раннія

За усмешкай хаваць стараннаю.

Прывыкаю ўставаць на золку.

Калі будзіць жаночы лёс,

Прывыкаю крычаць без галосу,

Прывыкаю плакаць без слёз.

Між пялёнкамі і абедамі

І навукаю рвацца на часткі.

Як прывыкнуць да гора гэтага?

Як прывыкнуць да гэтага шчасця?

***

Ні горычы,

                      ні зману,

                                       ні тугі.

І толькі лісці шэпчуць у дакоры,

Апошні раз гляжуся ў вочы-зоры,

Над туманамі і сівымі соснамі

Зара світальным попелам дыміць.

Няўжо ў апошні раз.

                                     Няўжо ў апошні?-

Як Гамлетава “Быць або не быць?”

Усё гэта не раз яшчэ прысніцца,

Калі удаль дарога пабяжыць.

І страшна мне, як перад навальніцай,

Бо ведаю: не быць,

                не быць,                  

                               не быць.

                                                  

Літаратура аб жыцці і творчасці Т.Чабан: 

  1. Чабан Тамара Канстанцінаўна // Беларуская энцыклапедыя: у 18 т. / рэдкал.: Г.П. Пашкоў [і інш.]. – Мн., 2003. – Т. 17. - С. 200.
  2. Чабан Тамара // Беларускія пісьменнікі : біябібліяграфічны слоўнік : у 6 т. / рэдкал.: І.Э. Багдановіч [і інш.]. – Мн., 1995. - Т. 6. - С. 242-243.
  3. Тамара Чабан // Памяць: Гіст.-дакум. хроніка Глыбоцкага раёна. – Мінск, БелЭн., 1995. – с. 419-420
  4. Тамара Чабан // Роднае слова.- 2002.- №5.- С.34
  5. Тамара Чабан: некралог // ЛіМ.- 1992.- 27 сакавіка
  6. Банькоўская, В. Жыццё, як свечка, дагарэла / В.Банькоўская // Веснік Глыбоччаны.- 2005.- 5 сакавіка.
  7. Гарадніцкі, Я. Паміж Глыбоччынай і Ракаўшчынай / Я.Гарадніцкі // Краязн. газ.- 2005.- №29.
  8. Прыняты ў Саюз пісьменнікаў БССР (Чабан Т.) // ЛіМ.- 1988.- 15 красавіка.