Казку для дзетак чытаюць матулі...

1 чэрвеня, першы дзень лета, падказаў тэму для новага відэароліка ў рамках праекта "Глыбоччына паэтычная".
У Дзень абароны дзяцей бібліятэкары горада і раёна Глыбоччыны, мамы дачушак, чытаюць казку Алеся Жыгунова "Казка пра Баравічка".
А юныя чытачы Падсвільскай дзіцячай бібліятэкі прачыталі казку "Баравічок на скутары".
Дзіцячы вершаваны зборнік Алеся Жыгунова "Баравічок на скутары" можна знайсці ў кожнай бібліятэцы Глыбоцкага раёна.
Са святам, нашы любімыя дзеткі!
- 291

