Выстава ручнікоў “Мінулае і сучаснае” у Падсвільскай гарпасялковай бібліятэцы

Да Году культуры Падсвільская гарпасялковая бібліятэка прапанавала чытачам наведаць выставу ручнікоў “Мінулае і сучаснае”, якая размешчана ў Падсвільскім доме рамёстваў.
Ручнік – рэч глыбока сімвалічная, шматзначная. Вышываная, узорыста вытканая тканіна здольна выклікаць у нас шмат пачуццяў і асацыяцый. Створаны па законах мастацтва, ручнік упрыгожвае паўсядзённасць і адначасова з'яўляецца сімвалічным напамінам аб нябачных сувязях, што знітоўваюць асобнага чалавека з Богам, яго родам, продкамі.
Наведвальнікі старэйшага ўзросту з цяплом успомнілі былыя часы, калі яны ткалі, вышывалі разам са сваімі матулямі і бабулямі.
Маладыя ўдзельнікі былі прыемна ўраджаны майстэрствам і прыгажосцю ручнікоў. Многія з гордасцю расказалі, што самі маюць і беражліва захоўваюць вялікія скарбы ручнікоў, падзораў, тканых палоцен, якія засталіся ім у спадчыну.




Напрыканцы мерапрыемства наведвальнікаў выставы запрасілі на свята Масленіцы ў бібліятэку, дзе госці частаваліся смачнымі блінамі, гулялі ў гульні, вадзілі карагод, спявалі песні.
Ва ўсе часы Масленіцу адзначаецца весела!..
- 2308

