Крэатыўныя навагоднія ёлкі ў Азярэцкай сельскай бібліятэцы

Напярэдадні Новага году работнік Азярэцкай сельскай бібліятэкі-музея этнаграфіі Мышкоўская Марына Канстанцінаўна прапанавала сваім чытачам стварыць крэатыўныя навагоднія ёлкі.
На навагодняй выставе і тэматычнай палічке сабраны часопісы, дзе змешчаны матэрыялы, якія дапамогуць зрабіць ёлку з самых незвычайных рэчаў, саветы па навагодняму дызайну, стварэнню розных упрыгожванняў у так званай тэхніцы "Hаnd Mаdе" і падрыхтоўцы святочнага стала. Для дзетак прадстаўлены кнігі з навагоднімі, каляднымі і раждзественскімі казкамі і гісторыямі.
Марына Канстанцінаўна сама са спісанай літаратуры стварыла прыгожыя навагоднія ёлачкі, чым парадавала наведвальнікаў бібліятэкі.



- 1480

