"Творенье добрых рук" Таццяны Ламан

Творчае знаёмства з Таццянай Ламан “Творенье добрых рук” адбылося ў Падсвільскай гарпасялковай бібліятэцы.
Першымі наведвальнікамі выставы былі бібліятэкары сельскіх бібліятэк нашага раёна.




Выстава ўразіла прысутных разнастайнасцю талента майстрыхі. На выставе прадстаўлены вырабы, створаныя ў розных тэхніках і з розных матэрыялаў -- шытыя і вязанныя пруткамі або шыдэлкам, з саломкі, лісця кукурузы, паперы. Вяселыя лялькі, далікатныя вышыванкі, адмысловыя капелюшы, традыцыйныя павучкі і сурвэткі, дэкратыўныя пано і кампазіцыі... Колькі можа стварыць жанчына, якая мае творчы ўнутраны Сусвет і талент у руках!
Майстар тлумачыць такую разнастайнасць тым, што акалічнасці жыцця, тэндэнцыі і плыні ў дэкаратыўна- творчай сферы, узрост аўдыторыі ўносілі свае карэктывы ў выбар матэрыялаў і тэхніку работы,



Бібліятэкары ўпэўнены, што творчая выстава Таццяны Ламан першая, але не апошняя ў Падсвіллі.
Яцкоўская С.П., загадчык Падсвільскай гарпасялковай бібліятэкі
- 441

