Выстава-панарама "Свет великой Победы"

Глыбоцкая раённая бібліятэка прыняла ўдзел у раённым святкаванні 70-годдзя Перамогі.
Для гасцей свята была аформлена выстава-панарама кніг і рарытэтных рэчаў "Свет великой Победы". Выстава складалася з трох радзелаў. На двух была прадстаўлена мастацкая і хроніка-дакументальная літаратура, трэцяя частка дэманстравала збор краязнаўчых дакументаў, у якіх занатаваны спісы і успаміны ветэранаў і сведкаў вайны, іх фотаздымкі, гісторыі спаленых вёсак, ваенныя падзеі на тэрыторыі сельскіх саветаў, альбом з помнікамі Вялікай Айчыннай вайны. Побач размясціліся рэчы ваеннага часу: гармонік, патэфон з кружэлкамі, сапраўдныя лісты з фронту, газета ад 9 мая 1945 года, каска і інш.
Было прыемна, што сярод значнай колькасці мерапрыемстваў наша выстава не засталася не заўважанай. Асабліва прыемна, што сярод зацікаўленых выставай найбольш былі маладыя людзі!



















- 1393

