Пост — праздник души
На кніжных паліцах – навінкі!
БЫЎ. ЁСЦЬ. БУДЗЕ
Неделя милосердия в Глубокской районной библиотеке
Выставка-обзор «СПИД: опасно этого не знать!»
Чарневіцкая сельская бібліятэка ў лістападзе 2025 года
«Бояться не нужно, нужно знать»
  Духовно-просветительская встреча "Пост — праздник души" состоялась  в Обрубской сельской библиотеке-клубе. ... Читать далее...
Беларускіх аўтараў. На роднай і рускай мовах. Класікаў і сучаснікаў! ... Читать далее...
Студыя паэтычнай творчасці «Сустрэчы для душы» разам з кіраўніком Жаннай Юркевіч успомнілі слаўнае імя Уладзіміра Караткевіча. ... Читать далее...
 «Аллея добрых книг» открылась  в Глубокской районной библиотеке. ... Читать далее...
В читальном зале Глубокской детской библиотеки действует выставка-обзор «СПИД: опасно этого не знать!», приуроченная ко Дню профилактики ВИЧ-инфекции. ... Читать далее...
 Чарневіцкая бібліятэка дзейнічае як інфармацыйна-культурны цэнтр для жыхароў сваёй зоны абслугоўвання... ... Читать далее...
 Ежегодно 1 декабря отмечается Всемирный день борьбы со СПИДом, который является следствием ВИЧ-инфекции. ... Читать далее...
Версия для слабовидящих

Статистика пользователей

Период:

2020-01-01 - 2025-12-13

Зарегистрировалось:

137

Сёння 12

Тыдзень 245

Месяц 520

Усяго 260,036

 Kvetki

IMG 621153a0ca4a4eb4e52f224be83a1946 VШтогод напрыканцы жніўня Глыбоцкая раённая бібліятэка ўдзельнічае ў гарадскім Свяце кветак. Сярод незвычайных кветкавых кампазіцый бібліятэчная выстава "Целительная сила природы" прыцягвала гасцей свята літаратурай, гарабатай і духмянымі сашэ.  

Кожны меў магчымасць пагартаць старонкі часопісаў, пачаставацца "халоднай гарбатай" (падрыхтаванай па сакрэтнаму рацэпту) і выбраць для сябе сашэ з пахам чабору або душыцы, лаванды або рамонка.

Ах, жнівень, Свята кветак! Колькі прыемных хвілін падарылі вы гараджанам у гэты дзень!

IMG 021eaf7e668b9b734549af946305531c VIMG 7c660eceff3e69ccb6db96fb4054108e VIMG 17b9861f624cd54a15e285d48b105fd6 V

 

 

 

 

 

 

IMG e7509e8cd3cdb88d92dfcad7fb2a8562 V

 

 

 

 

 

 

 

 

 

Жнівень

IMG 4d63a1ad50ac6515f3f081c9c0d8a6de VЯблычны, арэхавы, мядовы,
спасаўскі – апошні месяц лета.
Жнівень мой! Набожна-ганаровы,
сонцам мы з табой адным сагрэты.

Сталы, мудры, дбайны, паважаны,
працавіты, шчыры, клапатлівы,
стомлены, заўзяты, ураджайны…
Гэта жнівень! Гаспадар руплівы!

Ружы, астры, цыніі, вяргіні,
хрызантэмы, флёксы каля хаты.
Грушы, слівы, познія маліны…
Гэта жнівень! Шчодры і багаты!

IMG 46ea91da8b6574ec47d1bb630b61f388 VХлебасольны, ветлівы, гасцінны,
Дзёрзкі, заліхвацкі, жывапісны…
Вяжа гамакі ён з павуціны,
Як дзіця ў іх гойдаецца-вісне.

Зоркамі жанглюе віртуозна,
шэпчацца з ранетамі пад вечар.
Часам крыўду вылівае слёзна,
і баліць яму па-чалавечы…

 

IMG 83d9204d085e42ac673054e46f915a53 VНе прадзі мне смутку, жнівень родны!
Сонечныя мары мае споўні.
Атулі бацькоўскаю лагодай,
верай і надзеяю напоўні!

Яблычны, арэхавы, мядовы,
спасаўскі – апошні месяц лета.
Жнівень мой! Пад ззяннем месяцовы
мы з табой яшчэ спяём дуэтам!

Т.Цвірка

 

 

IMG 1542cee52e838ff91eb53598b3f4b214 V

А вось і некалькі фотаздымкаў першага Свята кветак, праведзенага ў далёкім 1966 годзе. Фота з архіва В.А.Ламака.

1966 11966 21966 31966 4