Выставка "Чудо-ручки, чудо-штучки" в Уделовской библиотеке

Выстава "Чудо-ручки, чудо-штучки" дзейничае ў Удзелаўскай сельскай бібліятэцы.
Насця Шымко, вучаніца СШ №2 г. Глыбокае, прывезла свае вырабы ў бібліятэку, дзе працуе яе бабуля Валянціна Мікалаеўна Шымко.

Сваё ўменне рабіць такія дзіўныя рэчы Насця набывае ў Глыбоцкім цэнтры дзяцей і моладзі. А таксама знаходзіць ідэі і вывучае тэхніку ў часопісе "Ксюша".


Запрашаем дзетак і бацькоў у бібліятэку! Магчыма, тут вы знойдзеце сваё натхненне і талент!
- 291

