Жывапіс і акварэль Фамы Варанецкага

26 сакавіка на базе Івесьскага КГТЦ адбылося адкрыццё творчай выставы заслужанага артыста Рэспублікі Беларусь Фамы Варанецкага "Жывапіс і акварэль Фамы Варанецкага".
У 1961 годзе ён скончыў Беларускі тэатральна-мастацкі інстытут. Працаваў у Беларускім тэатры імя Якуба Коласа. З 1971 года быў акцёрам Тэатра імя Янкі Купалы. З 1990 года выкладаў у Беларускай акадэміі мастацтваў, прафесар.
Некалькі год назад ён набыў сабе невялікі домік на беразе возера Івесь і назаўсёды закахаўся ў нашыя маляўнічыя краявіды.
Прыгажосць мясцовай прырода і стала асноўнай тэмай для яго творчасці Фамы Сільвестравіча.






На жаль, да адкрыцця сваёй апошняй выставы мастак не дажыў. Ушанаваць яго памяць сабраліся родныя і блізкія, знаёмыя. На выставе прадстаўлены карціны і асабістыя рэчы Фамы Варанецкага.
- 292

