Пост — праздник души
На кніжных паліцах – навінкі!
БЫЎ. ЁСЦЬ. БУДЗЕ
Неделя милосердия в Глубокской районной библиотеке
Выставка-обзор «СПИД: опасно этого не знать!»
Чарневіцкая сельская бібліятэка ў лістападзе 2025 года
«Бояться не нужно, нужно знать»
  Духовно-просветительская встреча "Пост — праздник души" состоялась  в Обрубской сельской библиотеке-клубе. ... Читать далее...
Беларускіх аўтараў. На роднай і рускай мовах. Класікаў і сучаснікаў! ... Читать далее...
Студыя паэтычнай творчасці «Сустрэчы для душы» разам з кіраўніком Жаннай Юркевіч успомнілі слаўнае імя Уладзіміра Караткевіча. ... Читать далее...
 «Аллея добрых книг» открылась  в Глубокской районной библиотеке. ... Читать далее...
В читальном зале Глубокской детской библиотеки действует выставка-обзор «СПИД: опасно этого не знать!», приуроченная ко Дню профилактики ВИЧ-инфекции. ... Читать далее...
 Чарневіцкая бібліятэка дзейнічае як інфармацыйна-культурны цэнтр для жыхароў сваёй зоны абслугоўвання... ... Читать далее...
 Ежегодно 1 декабря отмечается Всемирный день борьбы со СПИДом, который является следствием ВИЧ-инфекции. ... Читать далее...
Версия для слабовидящих

Статистика пользователей

Период:

2020-01-01 - 2025-12-13

Зарегистрировалось:

137

Сёння 12

Тыдзень 245

Месяц 520

Усяго 260,036

 Mayorava A. 10

 

Mayorava A. 23 сакавіка 2023 г. у файе Глыбоцкай цэнтральнай  раённай бібліятэкі прайшло адкрыццё выставы работ  Алесі Маёравай  па назвай  “Папяровы калейдаскоп”. Назва гаворыць сама за сябе. Усе работы зроблены з паперы.

Як сапраўдныя выглядаюць гваздзікі, герберыі, розы, півоны, касачы. Здаецца, мы чуем іх пах і хочацца пакратаць кветкі  рукамі. А кошыкі, вазы  зробленыя як з лазы. І не падумаеш, што гэта з трубачак паперы.  Сапраўднае папяровае мастацтва!

А наколькі гэта крапатлівая праца,  паказаў  майстар-клас, які правяла  Алеся Маёрава. Жадаючыя спрабавалі  сябе ў скручванні трубачак, вырабе лісточкаў і дзьмухаўцоў.

 

Mayorava A. 5Творчасцю  Алеся Уладзіміраўна пачала займацца са школьных гадоў, калі на ўроках працы вучылі шыць, вязаць. Спрабавала сябе ў бісерапляценні, вышыўцы, стварэнні лялек. Вырабамі з паперы захапілася тры гады таму і гэта яе вельмі зацягнула. Пачынала з простай паперы, потым пераключылася на гафрыраваную, ствараючы разнастайныя, яркія кветкі. А каб сабраць кветкі ў букеты - з'явілася жаданне плесці вазы, кошыкі. Самы даступны матэрыял - газеты, якія далі магчымасць ўвасобіць сваю фантазію і ўменні.

 

Mayorava A. 3Гэта першая выстава Алесі  Маёравай. Адзінкавыя работы выстаўляліся на выставах работ майстроў раёна ў гарадскім цэнтры традыцыйнай культуры і народнай творчасці.

Пазнаёміца з работамі Алесі Маёравай і выказаць ёй  пачуцці ад убачанага можна  ў Іnstagram  .

Але лепш наведайце рэальную выставу, якая адкрылася напярэдадні Міжнароднага жаночага свята,  упрыгожыла бібліятэку і стварае сапраўдны вясенні настрой наведвальнікам установы!

Mayorava A. 1Mayorava A. 4

Mayorava A. 7Mayorava A. 96.03