Выстава работ глыбоцкіх майстроў “Ой, зимушка, зима!”

Не надыхацца, не наталіцца
Мнагаснежнай віхурнай зімой!
Смакатой маразоў не напіцца,
Не найграцца завеяй шальной!
Не нацешыцца казачным пухам
Што ў далоні, бы свята, ляціць!
Не наслухацца злой завірухі,
Калі стане па-воўчаму выць!
А на сонейку раніцай золкай
Не знайсці прыгажэйшага шоў,
Чым яскравае ззянне вясёлкі
Ў крышталёвых радах ледзяшоў!
Ўсюды - чары зімовай прасторы:
Ад студзёнага шэпту вятроў -
Да бязмоўя бялюткага мора
І тугі даляглядаў-дароў…
З такой любоўю апісвае зіму беларуская паэтка Таццяна Дзем’янава. І сапраўды, кожны зімовы дзень асобны, прыгожы і непаўторны. Зіму нельга не любіць! Яе казачная прыгажосць захапляе многіх людзей, натхняе на творчасць. Пра гэту цудоўную пару года кампазітары ствараюць музыку, паэты пішуць вершы, а мастакі карціны, фатографы фотааб’ектывам ловяць незабыўныя моманты.

На нашай выставе прадстаўлены работы розных відаў мастацтва : карціны Нелі Баравік, Алены Кабылінскай, Таісы Роліч, дапоўненыя ўласнымі вершамі, вышыўка Таццяны Арловай, алмазная мазаіка Леакадзіі Ільюшчанкавай, вязаныя шыдэлкам сняжынкі Таццяны Цітовай, фотаздымак Міхаіла Тарасёнка. Карціну па нумарах прадставіла вучаніца СШ № 1 ім. П.Сухога Антаніна Цыкун. Упрыгожвае выставу жыццярадасны снегавік і мініяцюрная ёлачка Алены Кабылінскай.
Выстава будзе працаваць да 1 лютага 2023 года.
Запрашаем наведаць выставу і адчуць зімовы настрой творцаў з г.Глыбокае, г.п. Падсвілле, в. Абруб-Ластавіцкі, в. Лаўцы.
- 362

