Падсвільская гарпасялкова бібліятэка запрашае на выставу работ Алены Згірскай.

Падсвільская гарпасялковая бібліятэка запрашае чытачоў і жыхароў паселка на выставу работ Алены Згірскай.
Згірская Алена Антонаўна нарадзілася ў 1958 годзе ў вёсцы Міхальцы. Скончыла Удзелаўскую СШ, затым курсы павароў, але ўсё жыццё працавала ў калгасе даяркай. Зараз Алена Антонаўна знаходзіцца на заслужаным адпачынку, з'яўляецца членам народнага клуба “Крыніца”.
Яшчэ ў дзяцінстве Алена Антонаўна пачала вышываць. Трымаць іголку ў руках навучыла маці. А зараз вышыўка гладдзю – любімы занятак сям’і, Алены Антонаўны і яе двух дачок. Тэхніку вязання шыдэлкам засвоіла гадоў пяць таму назад самастойна, бо вельмі спатрэбіліся карункі на ручнікі.
Алена Згірская актыўна ўдзельнічае ў выставачнай дзейнасці народнага клуба “Крыніца”. Падчас гарадскіх і раённых мерапрыемстваў выставы дэкаратыўна-прыкладных вырабаў не абыходзяцца без дзіўных работ Алены Антонаўны. А.Згірская пастаянны ўдзельнік абласных, рэспубліканскіх, выстаў горада майстроў на міжнародным фестывалі “Славянскі базар у Віцебску”.
У 2014 годзе прыняла ўдзел у абласной выставе “Кветкі зімы”.
У 2015 годзе ў выставачнай зале Дома раместваў прайшла персанальная выстава А.А. Згірскай “Жыццё. Творчасць…”.





- 211

