Пост — праздник души
На кніжных паліцах – навінкі!
БЫЎ. ЁСЦЬ. БУДЗЕ
Неделя милосердия в Глубокской районной библиотеке
Выставка-обзор «СПИД: опасно этого не знать!»
Чарневіцкая сельская бібліятэка ў лістападзе 2025 года
«Бояться не нужно, нужно знать»
  Духовно-просветительская встреча "Пост — праздник души" состоялась  в Обрубской сельской библиотеке-клубе. ... Читать далее...
Беларускіх аўтараў. На роднай і рускай мовах. Класікаў і сучаснікаў! ... Читать далее...
Студыя паэтычнай творчасці «Сустрэчы для душы» разам з кіраўніком Жаннай Юркевіч успомнілі слаўнае імя Уладзіміра Караткевіча. ... Читать далее...
 «Аллея добрых книг» открылась  в Глубокской районной библиотеке. ... Читать далее...
В читальном зале Глубокской детской библиотеки действует выставка-обзор «СПИД: опасно этого не знать!», приуроченная ко Дню профилактики ВИЧ-инфекции. ... Читать далее...
 Чарневіцкая бібліятэка дзейнічае як інфармацыйна-культурны цэнтр для жыхароў сваёй зоны абслугоўвання... ... Читать далее...
 Ежегодно 1 декабря отмечается Всемирный день борьбы со СПИДом, который является следствием ВИЧ-инфекции. ... Читать далее...
Версия для слабовидящих

Статистика пользователей

Период:

2020-01-01 - 2025-12-13

Зарегистрировалось:

137

Сёння 12

Тыдзень 245

Месяц 520

Усяго 260,036

падсвция1

 

      У файе Глыбоцкай цэнтральнай раённай бібліятэкі адкрылася выстава работ “Майстэрства рук і сэрца” чатырох таленавітых жанчын, майстроў з гарадскога пасёлка Падсвілле.

Арлова Таццяна Пятроўна.  Прадстаўлены 9 карцін, вышытыя ў тэхніцы крыжыка. Усе яны дзіўна прыгожыя і выкананы з высокім узроўнем майстэрства. Вышыўкай Таццяна Пятроўна займаецца толькі 6 гадоў, да гэтага захаплялася вязаннем. Што можна паказаць з дапамогай аднаго крыжыка? Але калі яны ўкладваюцца ў малюнак, атрымліваецца сучасны твор мастацтва.

Садоўская Валянціна Венедыктаўна – майстар па вышыўцы. Першыя карціны вышываліся на адным дыханні. Не адчуваючы часу і стомы, сядзела над імі да раніцы. Горныя пейзажы, зялёныя лужкі, букеты кветак, дзяўчаты ў нацыянальным убранні, матылькі ў фармаце 3D… Усё, да чаго ляжала душа, майстрыха пераводзіла ў каляровыя ўзоры з нітак. Час ад часу займаецца бісерапляценнем. Але ўсё ж перавагу аддае вышыўцы. Вы можыце пазнаёміцца з яе  карцінай “Паўлін”.

Лагош Валянціна Дзмітрыеўна -  член клуба народных майстроў “Спадчына”.  Яна  знаходзіцца ў пастаянным пошуку, адкрывае для сябе і асвойвае новыя віды рукадзелля. У дадзены момант Валянціна Дзмітрыеўна захапілася ашыбанай. Гэта жывапіс, выкананы з выкарыстаннем раслін, загаддзя сабраных і высушаных па асаблівай тэхналогіі. Бясспрэчна, тварыць прыгажосць, абапіраючыся на фактуру прыроды, гэта няпростае мастацтва. Але майстру ўдалося раскрыць прыгажосць кветак, раслін, нават у сухім відзе.

Барзакоўская Лілія Сямёнаўна – актыўны ўдзельнік выстаў, якія арганізоўваюцца ў культурных установах г.п. Падсвілле. Займаецца шыццём даўно, але ў апошні час  выкарыстоўвае  новую тэхніку -  пэчворк ( ласкутнае шыццё). Часта выконвае вырабы на заказ. Шматлікія яе работы можна ўбачыць у спецыялізіраваных магазінах г. Мінска.

20220413 13585120220413 13591220220414 102318Запрашаем Вас  наведаць бібліятэку і бліжэй пазнаёміцца з  цудоўнымі работамі  таленавітых  майстроў!

Татарчук А.М., загадчык аддзела бібліятэчнага маркетынгу ЦРБ