Выстава-рэкамендацыя “Оставьте елочку в лесу, а дома сделайте свою”.

У Глыбоцкай дзіцячай бібліятэцы ў рамках экалагічнай праграмы “Через книгу в мир природы” падрыхтавана выстава-рэкамендацыя “Оставьте елочку в лесу, а дома сделайте свою”.
На стэндзе для чытачоў змешчана інфармацыя аб карысці хваёвых дрэваў для прыроды, звяроў і птушак, а таксама чалавека. Мэта – магчымасць задумацца, ці варта знішчаць такую колькасць карысных елак і сосен для некалькі святочных дзён.
На выставе прапанованы альтэрнатыві жывым дрэвам - штучныя ялінкі і сосны, якія можна купіць у крамах і потым карыстацца шмат гадоў. І самаробныя ёлачкі, якія можна зрабіць сваімі рукамі з розных матэтыялаў. А інфармацыйныя матэрыялы з парадамі і масцер-класамі аб такім казачным дзействе можна знайсці ў бібліятэцы.





Для чытачоў таксама падрыхтавана інфармацыя пра гісторыю і традыцыі ўпрыгожвання сваіх дамоў ялінкамі, прапанаваны сучасныя варыянты ўпрыгожвання , якія не прыносяць шкоды прыродзе.

Трапук М.Г., бібліятэкар Глыбоцкай дзіцячай бібліятэкі
- 273

