Выстава работ Наталлі Парахневіч

23/04/2021
Прыгажосць выратуе Сусвет! Прыгажосць яднае людзей! Гэта праверана і працуе!
Работы Наталлі Парахневіч, майстра з Браслава, ткачыхі, вязальшчыцы і вышывальшчыцы, пераўтварылі гэты пасыл у адзіную пазітыўную прастору, якая знаходзіцца ў Глыбоцкай бібліятэцыя сямейнага чытання. Менавіта там дзейнічае выстава яе работ — “Мой тэкстыль”.
Выстава складаецца з двух умоўных радзелаў: традыцыйных работ і аўтарскіх. Традыцыйныя прадстаўлены ручнікамі — саматканымі, аздобленымі ўласнай вышыўкай і карункамі, і паясамі, якія ў сучасным жыцці выконваюць больш дэкаратыўную функцыю...
Аўтарскія работы – тканыя пано і палавічкі, гэта палёт фантазіі і майстэрскія эксперыменты... А таксама элемент дызайна і ўтылітарныя рэчы. Дарэчы, вельмі бюджэтныя, бо зроблены ў рамках сучаснай канцэпцыі “Zero Waste” або «Ноль потерь», ці бабулінай канцэпцыі — “Нічога не выкідывай, спатрэбіцца...”






Мэта выставы:
- пазнаёміць глыбачан з майстэствам браслаўчанкі
- натхняць гледачоў на творчы стваральны працэс, які дапамагае фарміраваць пазітыўны погляд на жыццё.
- фарміраваць экалагічную культуру, якая дапамагае зразумець, што з бросавага матэрыяла можна зрабіць шмат цудоўных рэчаў!
Такім чынам, калі вам сумна і набліжаецца дэпрэсія — вам у бібліятэку! Работы натхняюць на пазітыў!
А найбольш зацікаўленыя звяртайцеся ў Глыбоцкі Дом рамёстваў, дзе вас даўно чакаюць бабуліны кросны і незвычайныя “узоры беларускай душы”.
Ізаітка М.В., бібліятэкар АБМ Глыбоцкай ЦРБ
- 456

