Пост — праздник души
На кніжных паліцах – навінкі!
БЫЎ. ЁСЦЬ. БУДЗЕ
Неделя милосердия в Глубокской районной библиотеке
Выставка-обзор «СПИД: опасно этого не знать!»
Чарневіцкая сельская бібліятэка ў лістападзе 2025 года
«Бояться не нужно, нужно знать»
  Духовно-просветительская встреча "Пост — праздник души" состоялась  в Обрубской сельской библиотеке-клубе. ... Читать далее...
Беларускіх аўтараў. На роднай і рускай мовах. Класікаў і сучаснікаў! ... Читать далее...
Студыя паэтычнай творчасці «Сустрэчы для душы» разам з кіраўніком Жаннай Юркевіч успомнілі слаўнае імя Уладзіміра Караткевіча. ... Читать далее...
 «Аллея добрых книг» открылась  в Глубокской районной библиотеке. ... Читать далее...
В читальном зале Глубокской детской библиотеки действует выставка-обзор «СПИД: опасно этого не знать!», приуроченная ко Дню профилактики ВИЧ-инфекции. ... Читать далее...
 Чарневіцкая бібліятэка дзейнічае як інфармацыйна-культурны цэнтр для жыхароў сваёй зоны абслугоўвання... ... Читать далее...
 Ежегодно 1 декабря отмечается Всемирный день борьбы со СПИДом, который является следствием ВИЧ-инфекции. ... Читать далее...
Версия для слабовидящих

Статистика пользователей

Период:

2020-01-01 - 2025-12-15

Зарегистрировалось:

137

Сёння 30

Тыдзень 30

Месяц 632

Усяго 260,148

01 002

01У Глыбоцкай дзіцячай бібліятэцы адкрылася выстава-інсталяцыя самаробнай лялькі “Ад прадзедаў спакон вякоў нам засталася спадчына”. Прэзентавала свае работы майстар Глыбоцкага Дома рамёстваў Алена Дабравольская.

Выстава ўражвае маляўнічасцю і рознапланавасцю.

Адным з акцэнтаў выставы стала кампазіцыя сялянскага панадворку. Майстар творча раскрыла вобраз даўнейшага сялянскага жыцця праз вясковую хату. Алена дэталёва падыйшла да кожнага вырабу - гаспадароў, печы і ложка, куфара і фіранак, гарышча і панадворка. Гледзячы на гэтую экспазіцыю, прысутныя могуць умоўна апынуцца ў мінулым часе і ўбачыць, што жыццё ў вёсцы было разнастайнае: праца і адпачынак, будні і святы. Вось гаспадар вязе на кірмаш бульбу, тут ля калодзежу жанчына мые бялізну, там каля плоту-пляценя сустрэліся закаханыя, а пад хатай пад гармонік спявае сямейная пара...  

  

2121201

SAM 494216

 

 

 

 

 

14

 

 

 

 

Асобае месца на выставе адведзена лялькам-абярэгам. А іх у Беларусі не мала! Напрыклад, лялька “Столбушка” абараняе хату ад ліха, лялька “Кубышка-травница” напоўнена духмянымі травамі і адганяе хваробы. Лялька “Десятиручка”, як аказваецца, неабходна кожнай гаспадыні для дапамогі ў бясконцых хатніх справах. Часцей за ўсё такую ляльку рабілі для маладой дзяўчыны перад замужжам.  А вось лялька “Ангел”  лічыцца абярэгам для дзетак... 

Кампазіцыя  “Вороньего семейства” цікавая сваёй гісторыяй: каб хутчэй прыйшла вясна, трэба зрабіць варону і падараваць такую сімпатычную птушку найбольшай колькасці знаёмых. Паверце, у кожнага, хто падыходзіць да гэтай  кампазіцыі, падымаецца настрой!..

Уразілі ўсіх тканыя паясы з прыгожымі арнаментамі, якіх было прадэманстравана некалькі відаў. Алена пазнаёміла наведвальнікаў з асаблівасцямі тэхнікі пляцення паясоў. 

Прадстаўлены на выставе работы на тэму Вішнёвага фестывалю, які з’яўляецца для Алены знакавым святам. 

IMG 20201218 110041IMG 20201218 105819

Алена – майстар сваёй справы і сваім ўменнем ствараць прыгожае можа зацікавіць як дзяцей, так і дарослых. Яе дабразычлівасць, натхнёнасць, атпымізм не аставілі абыякавым прысутніых.

 

 

 

 

 

 

 Падчас размовы Алена выказала словы ўдзячнасці ўсім, хто дапамагаў ёй у стварэнні  выставы: майстру разьбы па дрэву Дудкевічу В., прадпрымальніку Мядзельцу А. і ўсім  калегам. На развітанне Алена падзялілася творчымі задумамі па расшырэнню сваёй выставы і пажадала прысутным здароўя, аптымізму і здзяйснення мараў.

11

Выстава аказвае вялікае ўражанне і нараджае жаданне вывучаць нашу спадчыну...

 

 

 

 

 

 

 

 

202122

 

 

 

 

 

Паспяшайцеся ў Глыбоцкую дзіцячую бібліятэку за добрым настроем! 

 Загадчык Глыбоцкай дзіцячай бібліяткі  Андрыеўская Т.І.

18.12.2020 г.