Выстава мастацкіх работ Нэлі Баравік у Глыбоцкай раённай бібліятэцы

Новая выстава мастацкіх работ “Усё тое, што люблю” дзейнічае ў Глыбоцкай цэнтральнай раённай бібліятэцы.

Часам дзівішся незвычайна ўдаламу спалучэнню якасцей у адной асобе. У ёй можа аб’яднацца прыгожая жанчына, цудоўны суразмоўца, уніклівы даследчык, граматны кіраўнік і творчая натура. Менавіта такія здольнасці і таленты сабрала разам аўтар выставы Нэля Баравік.
Далёкая ад свету мастацтва, воляю лёса, яна ўзяла ў рукі палітру з фарбамі і паказала сваё бачанне свету... Прыйшоў час і работ сабралася дастаткова для арганізацыі першай персанальнай выcтавы на Глыбоччыне. Хоць некаторыя з работ ужо засталіся за межамі Беларусі...
Аб таленце Нэлі Аляксандарўны, яе дабрыні і шчырасці, гаварылі калегі, даўнія знаёмыя Алена Мікалаеўна Зібарава, Аліна Сцяпанаўна Капшуль і іншыя ўдзельнікі прэзентацыі.Трэба было бачыць радасць за дачку ў вачах маці! Словы падзякі за шчырую падтрымку ва ўсіх пачынаннях казала Нэлі Аляксандараўна супругу і сыну. Дзякуючы бузумоўнай веры сына ў талент маці сёлета карціна Нелі Баравік “Домик в лесу” была прадстаўлена рэспубліканскай выставе «Я Моне. Я Шишкин. Я Малевич».
Мроі і летуценні, дрэвы і кветкі, каханне і гумар, усё змяшалася ў файе бібліятэкі. А самае галоўнае, тут пануе гармонія Сусвету і чалавечай Душы.
Таму, калі вам сумна ад непраходзячых дажджоў альбо стаміла сонечная спёка, калі ў душы разлад або з’явілася жаданне навізны – наведайце выставу мастацкіх работ Нэлі Баравік у Глыбоцкай цэнтральнай раённай бібліятэцы!













- 970

