Выстава інсітнага мастацтва Францішкі Станкевіч

З 25 чэрвеня 2017 года ў Ломашаўскай сельскай бібліятэцы пачала дзейнічаць выстава інсітнага (наіўнага) мастацтва мастачкі з вёскі Латыгаль Францішкі Францаўны Станкевіч.
Талент гэтай жанчыны – дар Божы. Свет яна бачыць па-свойму, па-асабліваму, таму, напэўна, і ацэньваць работы не прыходзіцца, галоўнае – эмоцыі.
Работы мастачкі гумарныя, добрыя, яркія, з цікавымі вясковымі гісторыямі. У іх яна пераносіць свой настрой, жыццёвыя радасці, сум і боль. А жыццё, як вядома, кожны дзень дорыць сюрпрызы, самыя розныя, прыемныя і не вельмі…
Мы запрашаем усіх пазнаёміцца з творчасцю Францішкі Францаўны Станкевіч. Вельмі спадзяёмся, што колькасць прыхільнікаў яе творчасці значна ўзрасце.
- 1330

