"Чернобыль. Сохраняя память" : виртуальная выставка ко Дню чернобыльской аварии

На двары вясна лямантавала У каралях ранішняй расы –
Быццам ёй заўсёды неставала Гэтых зорак, сонца і красы.
І нястрымна вабіў тонкім пахам Бэзава-чаромхавы шацёр
Але чорны цмок імклівым жахам Кіпцюры над светам распасцёр.
Ад глыбінь падняўшыся пякельных, Горыччу нябачнай паласнуў…
І смала атрутаю страшэннай Пацякла на юную вясну.
У адно імгненне, з ніткай лёсу Разарваўшы векавую быль,
Чысціню нявінную заносіў Папяліста-рудай смерці пыл.
І маўчыць зямля бясконцым болем Колькі год. У роспачы, адна,
Жухне цішынёю наваколля У жалобе юная вясна.
- 573

