“Скарбы Радзімы маёй. Мова” у Глыбоцкай дзіцячай бібліятэцы

З 21 лютага – Сусветнага дня роднай мовы, на працягу тыдня ў Глыбоцкай дзіцячай бібліятэцы дзейнічала выстава “Скарбы Радзімы маёй. Мова”.
Літаратура на выставе была прадстаўлена па раздзелах: “Старонкі з моўнай скарбонкі”, “Жывая спадчына”, “Беларускі кнігазбор”, “Вясёлыя дзівосы”.
Выстава знаёміла наведвальнікаў і з беларускімі кнігамі-юбілярамі 2017 года.
З юнымі наведвальнікамі бібліятэкі праводзілася гульня “Моўнае лато” і віктарына “Падарожжа ў краіну беларускага слова”.
На працягу тыдня ў бібліятэцы праводзілася акцыя “Чытаем беларускую кнігу”. Прыемна, што ў рамках акцыі наведвальнікі ўзялі пачытаць 86 беларускіх кніг.
- 2130

