Кніжная выстава "Вадаспад імен і дат" у Падсвільская дзіцячай бібліятэцы

У Падсвільская дзіцячай бібліятэцы аформлена новая кніжная выстава "Вадаспад імен і дат. Кнігі-юбіляры 2017 года".
Кніжная выстава – незвычайная, таму што сабраны ў ёй святочныя кнігі! Гэта,па-першае азначае, што кожная сустрэча з такой кнігай — заўсёды свята для чытачоў. А па-другое – усе гэтыя кнігі святкуюць у 2017 годзе юбілей.
Сярод юбіляраў кнігі Л. Талстога, А.Чэхава, А. Пушкіна, М.Лынькова, Я.Купалы ,Т. Аляксандравай і іншых аўтараў. У кожнай кнігі – свой характар, лёс і шлях да чытача.
Як вядома, да юбілею прынята дарыць падарункі. Мы прапануем нашым чытачам зрабіць свой падарунак нашым юбілярам: прачытаць як мага больш кніг з выставы.
Запрашаем усіх ахвотнікаў наведаць нашу выставу!
- 1779

