Выстава-прагляд “Падарожжа ў рытме лета” у Падсвільскай гарпасялковай бібліятэцы

Абанемент Падсвільскай гарпасялковай бібліятэкі запрашае на выставу-прагляд “Падарожжа ў рытме лета”.
Менавіта пад такой назвай арганізавана выстава-прагляд літаратуры цыкла “Кніжныя сезоны”.
В сто сорок солнц закат пылал,
в июль катилось лето,
была жара,
жара плыла –
на даче было это.
Маяковский В.В.
У раздзеле “Кніга для адпачынку” прадстаўлены самыя вядомыя мастацкія творы, у якіх апісваецца ва ўсёй сваёй прыгажосці лета, якое дорыць нам фарбы, пахі, смакі, падарожжы, прыгоды, і ... каханне.
Раздзел“Па самых прыгожых мясцінах планеты” дазволіць здзейсніць падарожжа на канапе ў розныя куточкі нашай планеты - Сахару, Бразілію, Індзію, Кітай і іншыя райскія і не вельмі краіны...
Калі вы ўлетку знаходзіцеся пераважна на дачы, тады наступная прапанова спецыяльна для вас! Вам прыйдзецца па душы раздзел “Дачны праспект”, дзе вам прапануюцца кнігі з майстар-класамі і парадамі, ідэі для упрыгожвання дачы і прысядзібных участкаў.
- 1782

