Рознакаляровая выстава "Книгоцветье" у Падсвільскай дзіцячай бібліятэцы

Лета дорыць нам шматколернасць. Кветкі неба, сонца, вада радуюць вока і цешаць душу і сэрца.
А работнікі Падсвільскай дзіцячай бібліятэкі Аксана Каляга і Вікторыя Марцынкевіч прапанавалі юным наведвальнікам рознакаляровую выставу "Книгоцветье".
Адметнасць выставы ў тым, што на ёй штотыднёва змяшчаліся кнігі аднаго колеру.
У першы тыдзень юным чытачам прапаноўваліся "кнігі неба і вады" - вокладкі якіх былі сіняга або блактінага колеру.
На другі тыдзень дзяцей радавалі "сонечныя кнігі" - з жоўтымі вокладкамі.
"Чырвоныя" і "зялёныя" кнігі радавалі дзяцей наступныя два тыдні.

А напрыканцы чэрвеня ў бібліятэцы дзейнічала выстава-перасцярога "Путешествие туда без обратно" да Міжнароднага дня барацьбы з наркаманіяй.
- 1417

