Юбілейная кніжная выстава-гульня “Дзе схаваўся цень удзень?”

У Падсвільскай дзіцчай бібліятэцы аформлена юбілейная кніжная выстава-гульня “Дзе схаваўся цень удзень?”, прысвечаная 80-годдзю беларускага дзіцячага паэта і пісьменніка, заслужанага дзеяча культуры Беларусі, выдатніка народнай асветы, выдатніка друку Беларусі Міколы Чарняўскага.
На выставе побач з кнігамі для дзяцей і падлеткаў “З думкай пра Беларусь, альбо Ёсць дзіва, адвечнае дзіва”, “На каго сварыўся гром”, “Хто пакрыўдзіў кракадзіла?”, “Загадкавыя словы беларускай мовы”, “Дзе лета канчаецца”, “Жыў на свеце дзядзька Тыдзень…” і іншымі, цікаўным прапануюцца загадкі, шарады і скорагаворкі, якія прыдумаў фантазёр-пісьменнік.
За 60 гадоў пісьменніцкай працы выдадзены не адзін дзясятак кніг М.Чарняўскага, у тым ліку звыш 30 -- для дзяцей. На іх старонках – россып вясёлых і пазнавальных вершаў, паэм, казак, шарад, скорагаворак, загадак, лічылак і калыханак.
І дзеткам і іх бацькам будзе карысна акунуцца ў мір дзіцячых фантазій і задум!

Першым у 2023 годзе з выставай пазнаёміўся Сенчанка Міша, вучань 3 класа. За гэта ён атрымаў ганаровы медаль “Першы чытач 2023 года” і салодкі падарунак!!!
- 243

