Выніковая нарада Глыбоцкага аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі

24.02.2017
20 лютага 2017 г.Глыбоцкі аддзел ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі раёна падвёў вынікі работы за 2016 год.
У дакладзе загадчыка аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі была адзначана станоўчая работа бібліятэк ДУК “Глыбоцкая ЦБС”. План па карыстальніках выкананы на 100%, па дакументавыдачы - на 105 %, па наведваннях – на 103 %. Чытальнасць за год склала 19,4.
Значных поспехаў дасягнулі бібліятэкары і ў творчай рабоце. Рэалізоўвалася 13 мэтавых праграм, з іх 4 – новых. Дзейнічала 20 клубаў па інтарэсах і 1 аматарскае аб’яднанне. Праведзена больш 200 рознатэматычных мерапрыемстваў.
Бібліятэкі прымалі ўдзел у рознага ўзроўня конкурсах і мелі добрыя вынікі.
Абрубская сельская бібліятэка ў рэспубліканскім конкурсе “Бібліятэка – цэнтр духоўнай асветы і выхавання” у намінацыі “Гісторыя Праваслаўя роднага краю” заняла ІІ-е месца сярод гарпасялковых і сельскіх бібліятэк.
У намінацыі “І прад высокаю красою...” абласнога конкурса відэаролікаў “Чытаем Багдановіча разам” відэаролік Глыбоцкай ЦРБ “Слуцкія ткачыхі” адзначаны дыпломам ІІ ступені.
Загадчык Падсвільскай дзіцячай бібліятэкі Каляга А.І. стала лаўрэатам абласной прэміі за высокія творчыя дасягненні ў сферы культуры і мастацтва ў намінацыі “Лепшы бібліятэчны работнік”.
На выніковай нарадзе былі адзначыны асобныя бібліятэчныя работнікі, якія на працягу мінулага года паказалі добрыя вынікі сваёй працы. Так, Ганаровымі граматамі галоўнага ўпраўлення ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Віцебскага абласнога выканаўчага камітэта ўзнагароджаны Татарчук А.М.- загадчык аддзела бібліятэчнага маркетынгу ЦРБ і Трапук М.Г. – галоўны бібліятэкар Глыбоцкай дзіцячай бібліятэкі.
У намінацыі “Лепшы бібліятэчны работнік” выйшла пераможцай Цяліца В.У. – загадчык Шунеўскай бібліятэкі, у намінацыі – “Лепшая сельская бібліятэка” – Падсвільская гарпасялковая бібліятэка (загадчык Яцкоўская С.П.). Бібліятэкары атрымалі Ганаровыя граматы Глыбоцкага райвыканкама і грашовыя прэміі.
Падзяку ад Глыбоцкага райвыканкама атрымала галоўны бібліятэкар аддзела бібліятэчнага маркетынгу ЦРБ Ізаітка М.В. Граматамі аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі былі ўзнагароджаны: Каляга А.І. - загадчык Падсвільскай дзіцячай бібліятэкі, Міхеева А.І. – бібліятэкар Запрудскай бібліятэкі, Глінская І.В. – бібліятэкар–перасоўшчык аддзела абслугоўвання і інфармацыі ЦРБ і Гаравая І.К. – бібліятэкар Глыбоцкай дзіцячай бібліятэкі.

- 1744

