З абласным праектам – у пяцёрцы лепшых!

20 верасня ў аграгарадку Тулава, што пад Віцебскам, падвялі вынікі абласнога сумеснага праекта ўстаноў культуры па формах нестацыянарнага абслугоўвання насельніцтва (аўтаклубы і бібліобусы) “Ура! Канікулы: у аб’ектыве дзеці!”.
Глыбачане разам з прадстаўнікамі Лёзненскага, Талачынскага, Дубровенскага, Шаркаўшчынскага – у пяцёрцы лепшых!
Глыбоцкая цэнтралізаваная бібліятэчная сістэма і Глыбоцкі цэнтр традыцыйнай культуры і народнай творчасці адзначаны спецыяльным дыпломам за папулярызацыю традыцыйнай народнай культуры сродкамі дзіцячай творачасці .
Прэзентавалі сумесную летнюю работу бібліобуса і аўтаклуба ў рамках абласнога праекта загадчык аддзела абслугоўвання і інфармацыі Глыбоцкай цэнтральнай раённай бібліятэкі Тамара Вырвіч і загадчык аддзела аўтаклуб Ірына Альхімовіч.
Вусная прэзентацыя была дапоўнена маляўнічай выставай і тэматычнымі фотальбомамі.


- 281

