Вынікі падведзены

25 лютага ў актавай зале Глыбоцкай ЦРБ прайшла першая вытворчая нарада бібліятэкараў сістэмы. Упачатку адбыўся савет пры дырэктары, дзе падведзены вынікі работы ДУК “Глыбоцкая ЦБС” за 2021 год, вызначаны і ўзнагароджаны пераможцы ў намінацыях “Лепшая бібліятэка года”, “Лепшы бібліятэкар года”, праведзены аналіз гадавых планаў работы на 2022 год. Затым падвялі вынікі бібліятэчнага агляду-конкурсу “Снегавік у гасцях у бібліятэкі”, даны метадычныя рэкамендацыі “2022 год – Год гістарычнай памяці”. У завяршэнні нарады праведзены рэйтынг-апытанне “Топ 10 любімых беларускіх кніг”.
Па выніках работы ДУК “Глыбоцкая ЦБС” за 2021 год пераможцамі выйшлі:
- у намінацыі “Лепшая бібліятэка года” - Шунеўская сельская бібліятэка (загадчык Нікіфаровіч Ірына Францаўна, бібліятэкар Аксіновіч Таццяна Алегаўна)
- у намінацыі “Лепшы бібліятэкар года” – Бурэнь Валянціна Іосіфаўна, бібліятэкар Празароцкай сельскай бібліятэкі.
Атрымалі Падзякі:
- Счасная Крысціна Францаўна, бібліятэкар Марцыбылінскай сельскай бібліятэкі, за арганізацыю якаснага абслугоўвання насельніцтва
- Рабянок Алена Іванаўна, бібліятэкар Мнюцкай сельскай бібліятэкі, за духоўнае выхаванне насельніцтва
- Будкіна Ірына Альбінаўна, бібліятэкар Вярхнянскай сельскай бібліятэкі, за адказнасць да выканання службовых абавязкаў і творчы падыход да афармлення бібліятэчнай прасторы
- Паўлоўская Галіна Міхайлаўна, бібліятэкар Псуеўскай сельскай бібліятэкі, за творчы падыход да работы з падрастаючым пакаленнем.
Па выніках бібліятэчнага агляду-конкурсу “Снегавік у гасцях у бібліятэкі”
- у намінацыі “Найлепшае афармленне кампазіцыі снегавіка і кніжак” перамагла Вярхнянская сельская бібліятэка (бібліятэкар - Будкіна Ірына Альбінаўна)
- у намінацыі “Крэатыўнасць і аррыгінальнасць у афармленіі” перамагла Чарневіцкая бібліятэка (бібліятэкар Пратасевіч Ніна Фёдараўна)




Віншуем пераможцаў! Жадаем моцнага здароўя, творчых поспехаў і натхнення!
03/03/2022
Татарчук А.М., загадчык аддзела бібліятэчнага маркетынгу
- 381

