Аддзел абслугоўвання і інфармацыі
Адрас: вул.Энгельса, 41а, г. Глыбокае, 211801, Беларусь
тэл.: (+375 02156) 3 61 54
Распарадак працы:
Аўторак - пятніца з 9.00 да 18.30
Субота - нядзеля з 9.00 да 17.00
Выхадны дзень – панядзелак
Санітарны дзень – апошні чацвер месяца
Працоўны дзень напярэдадні дзяржаўнага свята або святочнага дня скарачаецца на 1 гадзіну.
Функцыі аддзела:
- Задавальненне інфармацыйных і сацыяльных запытаў насельніцтва шляхам фармавання інфармацыйных рэсурсаў і ўкаранення сучасных інфармацыйных тэхналогій.
- Далучэнне чытачоў да лепшых узораў айчыннай і сусветнай культуры, літаратуры, мастацтва.
- Прапаганда кнігі і чытання сярод розных груп насельніцтва ў мэтах садзейнічання патрыятычнаму, прававому, экалагічнаму, сямейнаму выхаванню і духоўнаму развіццю асобы, папулярызацыя здаровага ладу жыцця.
- Развіццё бібліятэкі як культурнага і адукацыйнага цэнтра раёна; збор, захаванне і папулярызацыя краязнаўчых матэрыялаў.
- Забеспячэнне карыстальнікам свабоднага доступу да афіцыйнай прававой інфармацыі.
Да паслуг наведвальнікаў:
- Абанемент
- Чытальная зала
- Перасоўная бібліятэка (бібліобус)
- Публічны цэнтр прававой інфармацыі
- Студыя паэтычнай творчасці "Сустрэчы для душы".
- 239

