Вераснёўскі выезд бібліобуса

8 верасня адбыўся чарговы выезд бібліобуса па маршруце Залессе-Лучайка Запрудскага сельсавета.
Чытачы з задавальненнем праглядалі прапанаваныя бібліятэкарам кнігі і часопісы, знаёміліся з новымі выданнямі і выбралі для сябе пачытаць тое, што ім спадабалася.
Для жыхароў Залескага краю бібліятэкар падрыхтавала невялікі краязнаўчы фотаальбом "Сцяжінкамі Залескага краю".
На пачатку вучэбнага года бібліяэкар Глінская І.В. ўзнагародзіла юных чытачоў падзякамі і невялічкім падарункамі за актыўнае чытанне ў час летніх канікулаў.



- 288

