Навіны
Майстар-клас “Язэпавы маляванкі” адбыўся ў Псуеўскай сельскай бібліятэцы

У рамках мэтавай праграмы “Читаем. Играем.Творим” у Псуеўскай сельскай бібліятэцы адбыўся майстар-клас “Язэпавы маляванкі”.
Бібліятэкар пазнаёміла школьнікаў з жыццём і творчасцю ўраджэнца Глыбоччыны — мастака, пісьменніка і фалькларыста Язэпа Драздовіча.
Дзеці з цікавасцю слухалі, чаму Драздовіча называюць “вечным вандроўнікам”, пра яго прарочыя сны і “касмічныя” малюнкі, пра знакамітыя партрэты марсіян і яркія вобразныя маляванкі.
Вучні не толькі пазнаёміліся з выданнямі пра земляка, паглядзелі ілюстрацыі яго работ, але і паўдзельнічалі ў майстр-класе “Язэпавы маляванкі”. Яго арганізатарам стала настаўніца ДУК “Псуеўская базавая школа Глыбоцкага раёна” Рудак Валянціна Вадзімаўна.
Кожны з дзетак з радасцю і цікаўнасцю згадзіўся паспрабаваць сябе ў ролі мастака маляванак, дзе можна праявіць сваю фантазію і творчыя магчымасці.


Бібліятэкар Псуеўскай сельскай бібліятэкі Г.М.Паўлоўская
- 50

