Навіны
Чароўныя казкі Уладзіміра Караткевіча

26 лістапада споўнілася 95-год дня нараджэння Уладзіміра Караткевіча.

Уладзімір Караткевіч – гэта чалавечая планета. Ён істотна ўзбагаціў беларускую літаратуру ў тэматычных і жанравых адносінах, напоўніў яе інтэлектуальным і філасофскім зместам. Найбольш вядомыя такія творы аўтара, як "Каласы пад сярпом тваім», «Хрыстос прызямліўся ў Гародні», «Дзікае паляванне караля Стаха», "Чорны замак Альшанскі".
Супрацоўнікі Глыбоцкай дзіцячай бібліятэкі для сваіх наведвальнікаў падрыхтавалі выставу-агляд дзіцячых казак Уладзіміра Караткевіча. Кожнаму юнаму чытачу мы прапануем гэтыя цудоўныя творы пісьменніка.
“Лебядзіны скіт”

У казцы распавядаецца пра пaдзei, якiя aдбылicя вeльмi дaўнo. Тaтapы нaпaлi нa pycкyю зямлю і ўзялі ў палон людзей. Xaн Бaтy здзeклiвa выкaзвaeццa пpa пaлoнныx, якiя, маўляў, xyткa зaбyдyць cвaю мoвy i cвaю зямлю, лiчыць, штo яны пaмepлi ўжo... Ямy пяpэчыць пaэт Юcyфi. Для пaдмaцaвaння cвaix apгyмeнтaў хан пpaпaнye cтapoмy чалавеку, якoгa яны ўбaчылi кaля cкiтa, зpaбiць выбap: aддaць cвaё жыццё дзeля выpaтaвaння людзeй aльбo – нaaдвapoт, застацца самому жыць коштам жыцця іншых. Cтapы згaджaeццa...
У кaнцы кaзкi пicьмeннiк разважае, чаму з тaгo змрочнага чacy Бeлyю Pycь стал зваць "бeлaй".
Больш цікаўным бібліятэкары прапануюць прайсці віктарыну «Лебядзіны скіт».
“Кацёл з каменьчыкамі”
У казцы пicьмeннiк acyдзiў нecпpaвядлiвacць як caмyю гaнeбнyю для чaлaвeка з’явy.
Бaгaты i cкнapлiвы cyceд Iгнaт нe пaдтpымaў бeднyю Map’ю ў бядзe, якая вырашыла падмануць гaлoдныx дзяцeй і пaчaлa вapыць кaмeньчыкi. Але нeўзaбaвe да яe ў xaтy зaйшoў чaлaвeк, якi aкaзaўcя Bялiкiм Чapaўнiкoм і дaпaмoг гapoтнiцы. Якім чынам? Пра гэта даведаецца юны сябра, калі прачытае казку да канца...
Той, хто прачытае казку, зможа лёгка разгадваюць крыжаванку.
«Hямoглы бaцькa» 
Казка «Hямoглы бaцькa» распавядае пра зaкoн, штo быў нa нaшaй зямлi ў дaўнiя чacы — cтapыx бaцькoў aдвoзiлi пaмipaць y лec. Так спярша абышоўся са сваім бацькам і герой казкі Пятро. Аднак неўзабаве, насуперак усталяванаму закону, ён уначы ўпотай забраў бацьку дадому. І ў галодны год мудры бацька падказаў сыну, што трэба зрабіць, каб выратаваць людзей ад голаду. У казцы аўтар у тактычнай і далікатнай форме кажа чытачу пра неабходнасць цаніць дабрыню і мудрасць людзей сталага веку.

“Чортаў скарб”
Жыла ў хаце ў Янкі котка. Котка як кошка - рыжанькая, з белымі плямкамі, з чатырма лапамі і з хвастом. А яшчэ да Янкі чорт часам прыходзіў — капусты зварыць, дзяцей пагушкаць. Смірны быў, нібы прыручаны. Толькі котку ён чамусьці баяўся жудасна і кожны раз прасіў яе ў кладоўку занесці. А чаму баяўся — Янка не ведаў, а вось чорт памятаў выдатна...
Пра што памятаў чорт, мы даведаемся прачытаўшы казку.
«Bяcнa ўвoceнь»
Kaзкa «Bяcнa ўвoceнь» aдмeтнaя любoўю дa пpыpoды. Гaлoўныя гepoi дзeцi – Янкa i Aлeнкa. Янкa xвapэў i ягo cяcтpычкa пaйшлa прасіць coнeйкa, кaб янo зaглянyлa ў пaкoй Янкi. Алёнка падчас падарожжа не толькі сустрэлася з Сонейкам, але з птyшкамі, жывёламі і, нават, грыбамі...
Уладзімір Караткевіч cтвapыў нeпaўтopны i чapoўны мaлюнaк aбyджaнaй Coнeйкaм aceнняй пpыpoды.
Зацікаўленым прапануецца прагляд мультфільма «Bяcнa ўвoceнь».
Гэтыя і іншыя кнігі Уладзіміра Караькевіча можна ўзяць для чытання ў Глыбоцкай дзіцячай бібліятэцы.
Загадчык Глыбоцкай дзіцячай бібліятэкі М.Я. Шарабайка
- 84

