Навіны
Усё вялікае пачынаецца з маленькага...

Такім лейтматывам была прасякнута выстава Глыбоцкай цэнтральнай раённай бібліятэкі "Ганарымся вамі, землякі!", прысвечаная знакамітым і паважаным ураджэнцам і працаўнікам Глыбоччыны.

Экспазіцыю бібліятэкары падрыхтавалі для ўдзельнікаў Форума маладых спецыялістаў.
Супрацоўнікі аддзела абслугоўвання і інфармацыі Ірына Сіманковіч і Людміла Якімовіч знаёмілі прысутных са знакамітымі землякамі, якія праславілі Глыбоччыну далёка за яе межамі, расказалі пра сучасных таленавітых глыбачан, прапанавалі для прагляду тэматычныя кніжныя выданні краязнаўчага зместу.
Асобай увага прысутных была акцэнавана на дзейнасць Публічнага Цэнтра Прававой Інфармацыі.
Маладых спецыялістаў Глыбоцкага раёна ў бібліятэчнай справе прадстаўляла Віялета Жук і яе настаўнік, загадчык Глыбоцкай дзіцячай бібліятэкі – Марыя Шарабайка.


І. Сіманковіч, бібліятэкар чытальнай залы Глубоцкай ЦРБ.
- 364

