Навіны
Гадзіна права “Маленьким людям — большие права”

Напярэдатні Міжнароднага дня правоў дзяцей, які адзначаецца 20 лістапада, бібліятэкар Запрудскай бібліятэкі правяла гадзіну права “Маленьким людям - большие права”.

Падчас мерапрыемства яна распавяла школьнікам аб тым, што такое правы чалавека, як яны дзейнічаюць у жыцці кожнага чалавека. А таксама пазнаёміла іх з асноўнымі артыкуламі Канвенцыі аб правах дзіцяці.
Далей дзеці прынялі ўдзел у гульні «Дазваляецца - забараняецца», разгадвалі крыжаванку «Правы дзіцяці». Падчас прававой гульні-віктарыны "Хто парушыў правы", дзеці абмяркоўвалі, якія правы герояў былі парушаны ў казках "Калабок", "Папялушка", "Ліса і заяц", "Чырвоная Шапачка", "Дзюймовачка", "Шэрая шыйка", "Тры парася" на недатыкальнасць жылля, права на адпачынак, права свабоднага перамяшчэння і выбару месца жыхарства і інш.
Да мерапрыемства быў падрыхтаваны наглядны матэрыял, з якім дзеці працававалі і замацоўвалі атрыманыя веды.


Гаравая Г.Р., бібліятэкар Запрудскай сельскай бібліятэкі.
- 334

