Навіны
Урок беражлівасці “Школа гнома Эканома”

У Падсвільскай дзіцячай бібліятэцы прайшоў урок беражлівасці “Школа гнома Эканома”.
Разам з гномам Эканомам школьнікі ўзгадалі простыя правілы захавання і эканоміі электрычнасці, вады і цяпла. Адзначылі, як важна сарціраваць смецце, якую карысць гэта прыносіць прыродзе і дапамагае эканоміцы краіны.
Гном Эканом запрашаў дзяцей да разважання пра такія падзеі і сітуацыі, як: "Што адбудзецца, калі адключаць электрычнасць?", "Што трэба рабіць, каб зберагчы свет і цяпло ў памяшканні?", "Якія электрапрыборы лічацца энергаэфектыўнымі? і інш.
Вызвалі цікавасць у дзяцей складанне пазлаў і прагляд мультфільма "Фиксики - Ночник".




- 332

