Навіны
Працаўнікі вёскі – ганарымся, памятаем, складаем летапіс!
Кастрычнік — святочны месяц для вяскоўцаў. Ураджай сабраны, каравай спечаны - можна і святкаваць!
Да віншавальных слоў і ўслаўлення Герояў-Працаўнікоў далучылася Глыбоцкая раённая бібліятэка.
У танцавальнай зале Глыбоцкага ГДК сярод іншых устаноў культуры і прадпрыемстваў раёна ля сімвалічнай карты і адметнай кнігі вітала прысутных бібліятэкар Людміла Якімовіч.
Глыбоцкая ЦРБ збірае інфармацыю аб вядомых ураджэнцах і жыхарах Глыбоцкага раёна, з якой можна пазнаёміцца на сайце ДУК "Глыбоцкая ЦБС" — электронны банк даных (ЭБД) "Глыбачане". Асобны раздзел ЭБД — "Працоўная слава Глыбоччыны", утрымлівае інфармацыю аб работніках прамысловасці, сельскай гаспадаркі і іншых сфер дзейнасці.


- 221

