Навіны
Бібліятэчнаяе жыццё на колах ?

Кастрычнік для бібліобуса Глыбоцкай цэнтральнай раённай бібліятэкі пачаўся з падвядзення вынікаў за 9 месяцаў, прыемных навін і... традыцыйных выездаў.

? 2 кастрычніка ў аграгарадку Тулава Віцебскага раёна на выніковым канцэрце ў рамках праекта "Насустрач новым магчымасцям" глыбоцкі бібліобус стаў уладальнікам Дыплома Віцебскага абласнога выканкама культуры, ДУ "Віцебскі абласны метадычны центр народнай творчасці і Віцебскай абласной бібліятэкі імя В.І.Леніна.
Гэта сумесны праект, які рэалізоўвалі разам сурацоўнікі бібліобуса і аўтаклуба для падтрымкі жыхароў аддаленых населеных пунктаў.
? А ў наступныя дні бібліобус ужо спяшаўся да чытачоў у вёску Мосар. Разам з "Чамаданам знаходак", у якім была сабрана тэматычная мастацкая літаратура "Кнігі – гэта свята для нестарэючай душы".




- 261

